Лукашэнка заклікаў удзельнікаў канфлікту ў Данбасе спыніць агонь

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім звароце да ўдзельнікаў саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД заявіў аб недапушчальнасці вядзення баявых дзеянняў ва Украіне.



lulu_lululu.jpg

«Абсалютна недапушчальна, калі тут у нас у цэнтры Еўропы вядуцца баявыя дзеянні. Бакам канфлікту неабходна не толькі тэрмінова спыніць баявыя дзеянні, але і выканаць мінскія дамоўленасці», — сказаў Лукашэнка.

«Усе спрэчныя пытанні трэба вырашаць толькі мірным шляхам. Нельга дазволіць і далей ліцца крыві нашага братняга народа. Спадзяюся, што ўсе прысутныя падтрымаюць мяне ў меркаванні аб неабходнасці хутчэйшага спынення сутыкненняў на паўднёвым усходзе Украіны», — заявіў ён.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што і яго асабіста, і іншых кіраўнікоў дзяржаў СНД у апошні час хвалююць пытанні бяспекі ў Садружнасці.

«Мы павінны больш у рамках СНД надаваць гэтаму ўвагі. Упэўнены, што недапушчальна, калі актуальныя пытанні, якія тычацца Украіны, вырашаюцца дзесьці далёка, ці то ў Берліне, ці то ў Мілане. Тады навошта звяртацца да нас?» — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы, нагадаўшы, што Беларусь узяла на сябе міратворчую місію, прапанаваўшы Мінск у якасці пляцоўкі для перамоваў па мірнаму ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу.

«Надышоў час адкрыта, па-мужчынску пагаварыць пра лёс Садружнасці», — сказаў беларускі правадыр.

Паводле Interfax.by,АФН