Падмахнулі, не гледзячы: на саміце СНД прынята 15 дакументаў

Пасля заканчэння пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прынята 15 дакументаў, у тым ліку зварот кіраўнікоў дзяржаў СНД да сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.



sng_2.jpg

Акрамя таго, прынята заява «Аб захаванні і ўмацаванні міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі».

Прыняты таксама шэраг рашэнняў аб развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва краін СНД, аб рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці», «Аб праграме супрацоўніцтва краін СНД у супрацьдзеянні незаконнай міграцыі на 2015-2019 гады», «Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у супрацьдзеянні гандлю людзьмі».

Прынята таксама пагадненне аб парадку фарміравання і прымянення сумесных груп спецыялістаў (экспертаў) пагранічных ведамстваў для хуткага рэагавання на пагрозы памежнай бяспекі на знешніх межах дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб утварэнні Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў-удзельніц СНД ад 5 снежня 2012 года, і шэраг іншых.

Прынята таксама рашэнне «Аб абвяшчэнні 2016 года Годам адукацыі ў Садружнасці незалежных дзяржаў».

Па завяршэнні пашыранага пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў журналістам, што ўсе ўдзельнікі пасяджэння задаволены яго вынікамі.

На яго асабістую думку, СНД з’яўляецца «унікальнай палітычнай прасторай для ўмацавання аб’яднання краін Садружнасці». Ён падкрэсліў, што «іншай такой пляцоўкі няма». Ён таксама заявіў, што Казахстан будзе імкнуцца нарошчваць супрацоўніцтва ў СНД і дамагацца, «каб усе прынятыя рашэнні працавалі».

Варта адзначыць, шт о менавіта да Кзахстану пераходзіць старшынства ў СНД у 2015 годзе, і наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці пройдзе ў Астане восенню наступнага года. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы дамовіліся, што старшынства пераходзіць да Казахстана, і ў верасні-кастрычніку ў Астане мы правядзем чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Дакладную дату ўдакладнім пазней», — заявіў ён на саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыраным складзе.

Ён дадаў, што пазней варта абмеркаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва паміж удзельнікамі СНД, з улікам старшынства Казахстана.

Лукашэнка таксама канстатаваў, што ў цэлым «па канцэпцыі развіцця СНД выкананы значны аб’ём работ, але ўзровень развіцця навуковага супрацоўніцтва недастатковы». Але пры тым адзнеачыў, што ў СНД дасягнуты «дастатковы ўзровень» супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі.

Іnterfax.by