Дэвід Кроўфард распавёў беларускім калегам, як шукаў аператараў “БУКаў”, якія збілі Боінг над Украінай (+фотарэпартаж)

“Прэс-клуб Беларусь” правёў вэбінар з вядомым амерыканскім журналістам, якому ўлады не дазволілі прыехаць у Мінск.



www_baj_by_baz_david_crawford_devid_kroufard_mh17_2.jpg

У часе вэбінару, мадэраваць які ў Мінск арганізатары запрасілі вядомую ўкраінскую журналістку Крысціну Бердынскіх, Дэвід Кроўфард падрабязна распавёў пра ўсе акалічнасці расследавання, што праводзілі журналісты на Усходзе Украіны пасля падзення малазійскага Боінгу МН17.

Журналіст падзяліўся з беларускімі калегамі падрабязнасцямі наведвання месца падзення самалёта, навакольных украінскіх вёсак, месцаў, з якіх, па інфармацыі розных сусветных выведак, нібыта быў зроблены стрэл па самалёце. Рэпарцёр таксама распавёў пра інтэрв’ю з сотнямі вайсковых экспертаў розных краін пасля трагедыі.

Група, у якой працаваў Дэвід Кроўфард, на 100% развеяла міф аб знаходжанні ў месцы трагедыі ўкраінскіх зенітных комплексаў, нібыта заўважаных расійскімі спадарожнікамі і растыражаваных па тэлевізіі.

Міністэрства абароны РФ сцвярджала, што ўкраінскія зенітныя комплексы нібыта знаходзіліся на тэрыторыі, якая ўвесь час была пад кантролем сепаратыстаў. Хоць абсалютна ўсе жыхары гэтай мясцовасці адмаўлялі нават гіпатэтычную магчымасць знаходжання тут украінскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны. Банальна таму, што гэты раён на той момант ужо вельмі доўгі час упэўнена кантраляваўся баевікамі з ДНР, – распавёў Дэвід Кроўфард.

baj.by__sites_default_f_0f1d475f14f07d754061a9f49c3c1a89.html

Таксама журналіст The Wall Street Journal Europe расказаў пра пошукі ў расійскім Курску тых вайскоўцаў, што выканалі стрэл па збітым над Украінай малазійскім лайнеры.

Мы знайшлі канкрэтную вайсковую частку, падраздзяленні якой тады знаходзіліся на Усходзе Украіны. Журналісты прыехалі ў Курск і апыталі шмат мясцовых жыхароў, размаўлялі з самімі жаўнерамі. Усё на 100% кажа, што пад Данецкам працавалі менавіта гэтыя вайскоўцы. Хоць афіцэры, якія збілі малазійскі лайнер, верагодна, ужо жывуць зусім у іншым кутку Расіі, а можа і свету, пад зусім іншымі імёнамі і прозвішчамі, – мяркуе журналіст.

baj.by__sites_default_f_f00a58624d0f8e6dd44ccf61adaaa1c2.html

baj.by__sites_default_f_515d3539f98691871cf3772645705a0b.html

baj.by__sites_default_f_4188762bdbfaab840d410402a9f7ea21.html

Напрыканцы вэбінару амерыканскі журналіст, які шмат год жыве і працуе ў Нямеччыне, адказаў на пытанні беларускіх калегаў.

Нагадаем, што для ўдзелу ў сустрэчы з беларускімі журналістамі Дэвід Кроўфард збіраўся прыехаць у Мінск, але яму адмовілі ў візе без тлумачэння прычын.

Сустрэча “Прэс-клубу Беларусь” па традыцыі прайшла ў галерэі TUT.BY.

 Барыс Гарэцкі, фота Сяргея Балая, baj.by