Die Welt: Украінскі крызіс: самы вялікі пераможца — Лукашэнка
Мінск у «залатой ліхаманцы». Санкцыі ЕС прыносяць самую вялікую выгаду Беларусі, цяпер яна стала найбуйнейшым пастаўшчыком ківі ў Расію. І ў той жа час прэзідэнт Лукашэнка паварочваецца да Захаду.
Пра гэта пішуць Юрась Карманаў і Джэймс Элінгворт ў артыкуле «Галоўны пераможца ва ўкраінскім крызісе», апублікаваным на сайце газеты Die Welt.
Ва ўкраінскім крызісе ёсць, па меншай меры, адзін пераможца: Аляксандр Лукашэнка, кіраўінк Рэспублікі Беларусь з 1994 года, якога часта называюць «апошнім дыктатарам Еўропы». З-за сваёй палітыкі ён доўгі час быў ізгоем на Захадзе, але цяпер ён зарэкамендаваў сябе ў якасці пасярэдніка ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай.
Акрамя таго, яго краіна, якая пакутуе ад эканамічных праблем, здабывае выгаду з санкцый, якія ўвялі Расія і ЕС. Пры гэтым, не заўсёды сумленна.
Беларусь знаходзіцца ў зручным становішчы: як і раней, краіна атрымлівае танны газ ад гіганцкага суседа Расіі. У той жа час паляпшаюцца адносіны з Захадам і ЕС.
Еўрапейскую супольнасць дзяржаў у кастрычніку адмяніла шматлікія санкцыі ў дачыненні да Беларусі пасля таго, як Лукашэнка выпусціў палітвязняў і з 83 адсоткамі галасоў зноў выйграў прэзідэнцкія выбары, — якія апазіцыя ў значнай ступені байкатавала.
«Лукашэнка — геній, калі справа даходзіць да лавіравання і шантажу партнёраў для атрымання выгады, перш за ўсё, эканамічнай», — сказаў маскоўскі аналітык Фёдар Лук’янаў.
Пасля таго як Расія прыпыніла імпарт прадуктаў харчавання з ЕС у сувязі з крызісам ва Украіне, тут жа «на дапамогу» прыйшла Беларусь: у цяперашні час яна — найбуйнейшы пастаўшчык ківі ў Расію. Таксама істотна вырас імпарт яблыкаў і цытрусавых — з 60% да 96% на працягу аднаго года.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Леанід Марыніч кажа пра «залатую ліхаманку». «Мы гатовыя замяніць заходнія краіны ў якасці імпарцёра многіх сельскагаспадарчых прадуктаў», — сказаў ён.
Морапрадукты з краіны без выхаду да мора
Ёсць здагадкі, што Беларусь проста імпартуе прадукты з ЕС, мяняе дэкларацыі і прадае іх у Расію як беларускія тавары. З мінулага года ў Расіі можна купіць морапрадукты з Беларусі — але ж Беларусь не мае выхаду да мора.
«Беларусь з'яўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам расійскага эмбарга на харчовыя прадукты», — кажа Яраслаў Раманчук, аналітык з Мінска. «Ёсць папулярны анекдот: Дайце мне метр мяжы, і я буду багаты». Абедзве краіны падкрэсліваюць, што будуць змагацца са злоўжываннямі. Але да гэтага часу не было прынята ніякіх мер мер.
Вядома, Расія не ў захапленні ад сітуацыі, — сказаў Лук'янаў. «Але ў кіраўніцтва Расіі ніколі не было ілюзій наконт Беларусі пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Гэта лідэр, які спрабуе скарыстацца любой магчымасцю».
У гэтым можна было пераканацца зноў, калі ў кастрычніку Расія і Украіна закрылі паветраныя зносіны паміж дзвюма краінамі. Той, хто хоча дабрацца з Масквы ў Кіеў, павінен альбо 12 гадзін ехаць на цягніку, альбо ляцець праз трэцюю краіну. Напрыклад, Беларусь.
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» ў цяперашні час патроіла колькасць рэйсаў ва Украіну. Паміж Менскам і Кіевам цяпер здзяйсняецца чатыры рэйсы ў дзень; акрамя таго, даляцець можна яшчэ ў тры ўкраінскіх горада.
Беларусь таксама павінна скарыстацца расійска-турэцкім крызісам
Да радасці новых кліентаў, у самалётах інфармацыя цяпер прадастаўляецца і на ўкраінскай мове. Між тым, усё варожаць, ці скарыстаецца Беларусь таксама расійскімі забаронамі на палёты ў Турцыю і Егіпет.
Забароны былі ўведзеныя пасля таго, як у лістападзе турэцкія ваенныя збілі расійскі баявы самалёт, а таксама пасля крушэння расійскага пасажырскага самалёта на Сінайскім паўвостраве ў канцы кастрычніка — якое расійскі бок называе тэрактам. І Егіпет, і Турцыя з’яўляюцца папулярнымі сярод расійцаў курортамі; тураператары і ў гэтым выпадку могуць выкарыстоўваць Беларусь у якасці абыходнага шляху.
Аднак, аналітык Лілія Кобзік лічыць гэта малаверагодным. У будучыні расійцы будуць пазбягаць адпачынку ў Турцыі і Егіпце, лічыць яна. Яны запалоханыя ўрадам.
Пераклад з нямецкай УНІАН