Фурман Пуцін, які ўяўляе сябе Аляксандрам III
Вядомы публіцыст Алег Кашын распавёў belsat.eu, чаму расейскі народ не змяніўся за апошнія 600 гадоў, на што сёння робіць стаўку крамлёўская прапаганда і чаму Пуцін пайшоў па слядах Хрушчова.
Фурман выбіўся ў цары і памёр з перапалоху
— Пра што кажа неардынарны жэст Уладзіміра Пуціна, які накінуў плед на плечы жонкі Сі Цзінь Піна падчас апошняга саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва у Пекіне?
— Задаючы такія пытанні, журналісты ліслівяць Пуціну. Яго ўзор дзяржаўнага лідара – Аляксандр ІІІ. Ён сам пра гэта казаў. Такі змрочны, кансерватыўны цар, які маўчыць і ўвесь свет
сочыць за яго жэстамі. На самой справе, абмяркоўваючы такія рэчы, якія не нясуць ніякага змястоўнага сэнсу, як мне здаецца, мы пачынаем глядзець на Пуціна як на гістарычную асобу, у дзеяннях якой
важны любы ўчынак, любы штрых. Да Пуціна ёсць маса прэтэнзій, якія не параўнаеш з яго неардынарнай трактоўкай дыпламатычных канонаў. Гэта проста несур'ёзна.
— Ну а калі ўсё-ткі прааналізаваць гэтыя жэсты. Мэркель ён таксама пледам накрываў. Ён спрабуе гуляць ролю мача?
— У яго безумоўна ёсць самаадчуванне вялікага чалавека, які назаўжды і залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю. Але ў анамнезе ў яго больш празаічныя рэчы. Ён прызначаны пасля адстаўкі Ельцына ахоўнік. І дбае пра інтарэсы той групоўкі, якая кіруе Расеяй з пачатку 90-х гадоў. У Пуціна не атрымалася і не атрымаецца выйсці за межы гэтага наменклатурнага лідарства, якое не забяспечана ні гістарычнымі ні каштоўнаснымі сэнсамі.
— І тым не менш ён паводзіць сябе як упэўнены ў сабе лідар. Спазняецца на сустрэчы з вядучымі палітыкамі і не ўспрымае некаторых з іх як роўных сабе партнёраў. Чым абумоўлены такія паводзіны?
— На фоне амаль нежывога Ельцына Пуцін, здольны размаўляць без паперкі, выглядаў так, як і павінен выглядаць лідар. Але за 15 гадоў ва ўладзе ён прайшоў прыблізна тую ж
эвалюцыю, што і Мікіта Хрушчоў. Ад лідара, які нясе ў сабе пазбаўленне ад негатыўных рысаў мінулага, да камічнай фігуры, якая зачытвае шматкіламетровыя даклады, прамаўляе нейкія жарцікі ды пры гэтым
вельмі задаволеная сабой. Фурман выбіўся ў цары і памёр з перапалоху. Праўда, Пуцін пакуль не памёр, як і фурман, які заўважны ў кожным яго жэсце.
Міф аб праеўрапейскім Пуціну
— Пры гэтым Пуцін стараецца быць заходнім палітыкам, нягледзячы на тое, што Захад бачыць у ім раззлаванага расейскага цара...
У нулявыя, калі палітыкай і прапагандай у Крамлі займаўся Уладзіслаў Суркоў, тады галоўным тэзісам прапагандысцкай машыны была суверэнная дэмакратыя. Маўляў, у Расеі асаблівы шлях. З
прыходам Валодзіна на месцаСуркова акцэнты змяніліся. Цяпер Крэмль лічыць сябе больш еўрапейскім, чым сама Еўропа. Калі там праводзяцца гей-парады,
будуюцца мінарэты і трыумфуе паліткарэктнасць, то Расея, як сцвярджае прапаганда, захоўвае ў сабе еўрапейскія традыцыі. Зразумела, што гэта поўнае глупства. Але справа ў тым, што расейская прапаганда
сёння працуе не толькі на мільёны тэлегледачоў. Галоўным яе спажыўцом з'яўляецца перш за ўсё сам Уладзімір Пуцін і яго асяроддзе.
— Пуцін быў аўтарам свайго іміджу еўрапейскага традыцыяналізму ці гэта праца яго падначаленых?
Гэта як у псіхалагічным эксперыменце, калі ў пакой заходзяць двое і пачынаюць казаць шэптам, а ўслед за імі шаптацца пачынаюць усё. Калі ўвесь час казаць, што Пуцін – вялікі, Пуцін
– адукаваны заходні лідар, то рана ці позна ў гэта паверыць усё яго асяроддзе і нават ён сам.
За 600 гадоў народ у Расеі не змяніўся
— Гэта асяроддзе ўжо называе яго царом.
— Цар ці тата, што кажа аб мафіёзнай эстэтыцы ў гэтым асяроддзі. Ведаеце, успомніў, як 10 гадоў таму я ездзіў на з'езд «Единой России» ў Краснаярск з
дэлегатамі гэтага з'езду: дэпутатамі, сенатарамі і г.д. Хтосьці з іх паліў у салоне, і сцюардэса зрабіла заўвагу. У адказ яна пачула: як вы можаце рабіць мне заўвагі, мы вялікія людзі вялікай
дзяржавы.
Разумееце, адчуванне абранасці Богам ёсць нават у дробных чыноўнікаў і губернатараў. Страшна падумаць, што адбываецца на ўзроўні Пуціна.
— А на ўзроўні грамадзяніна?
— На гэтым узроўні нічога не змянілася за апошнія 600 гадоў. У нас прынята супрацьпастаўляць дэмакратычныя 90-я і наш час, і гэта няправільна. Улада па ранейшаму не залежыць
ад ад выбарніка і падаткаплатніка. Самыя буйныя падаткаплатнікі – дзяржаўныя кампаніі падкантрольныя Пуціну. Дзяржава ў нас сама сабе бізнесмен, падаткаплатнік, а
народ у гэтай канструкцыі як бы лішні. Пуцін з задавальненнем абышоўся б і без нас.
Лаяльная інтэлігенцыя і наменклатурны бунт
— Расейская інтэлігенцыя не асабліва пра гэта крычыць.
— Ёсць тыя, хто не маўчыць, і такія людзі Пуціну патрэбныя.
— Ну гэта як пісаў Бэрнард Шоў, што кожны дэспат, каб захаваць сваё душэўнае здароўе, павінен мець хоць бы аднаго непакорлівага падданага.
— Менавіта. Уладзе неабходны вобраз зла. Раней быў Шэндэровіч, а сёння Макарэвіч. Гэты вобраз патрэбны прапагандзе, каб грамадзяне ведалі, ад чаго адштурхоўвацца, ведалі, каго не
любіць. Але мне значна цікавей назіраць за лаяльнай інтэлігенцыяй. Зразумела, што гэта лаяльнасць купляецца ў абмен на нейкія прэферэнцыі. Для адных гэта будынак тэатру, для іншых –
дазвол на здабычу карысных выкапняў. Але ў свой час так званыя прарабы перабудовы, у тым ліку і вашыя беларускія Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, выйшлі з ліку лаяльнай інтэлігенцыі. У 70-х
засядалі на з'ездахпартыі, а ў 80-х яны згулялі куды больш важную ролю, чым людзі калібруСалжаніцына, які быў для наменклатуры эмігрантам і радыкалам, а вось Эльдар Разанаў і Элем Клімаў -
нармальныя хлопцы, якія павінны пабудаваць дэмакратыю.
Калі ў Расеі нешта зменіцца, то Макарэвіч так і будзе спяваць песні ў маленькіх залах, а сапраўднымі лідарамі новай дэмакратыі стане спявачка Валерыя і артыстПарэчанкаў, які будзе распавядаць, як цяжка яму жылося пры Пуціну.
— Хто прынясе перамены ў Расею?
— Калі гэта і адбудзецца, то толькі ў выніку расколу пуцінскай наменклатурыабо яе бунту супраць Пуціна, што больш верагодна чым 5 гадоў таму. Праўда, расейскаму народу ад гэтага
бунту наўрад ці стане лягчэй.
Гутарыў Юрась Высоцкі, belsat.eu