Тэрарысты і расійскія войскі на Данбасе рыхтуюцца да наступу — СНБА

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны зафіксаваў падрыхтоўку тэрарыстаў і расійскіх ваенных да наступальных аперацыях у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі (АТА).



23_main.jpg

Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка.

"Фіксуюцца прыкметы падрыхтоўкі тэрарыстаў і расійскіх войскаў да правядзення наступальных аперацый", — сказаў ён.

Пры гэтым у СНБА адзначылі, што за апошнія суткі колькасць і інтэнсіўнасць абстрэлаў тэрарыстамі пазіцый сіл АТА трохі знізілася.

СНБА мяркуе, што гэта можа быць звязана з моцнымі туманамі ва ўсходніх рэгіёнах.

censor.net.ua