Ёрг Форбрыг: Мы не павінны факусавацца на тым, што сабе думае і плануе Лукашэнка

Аляксандру Лукашэнку наўрад ці ўдасца дамагчыся паслабленні санкцый у абмен на транзіт украінскага збожжа праз Беларусь. Пра гэта ў інтэрв'ю Reform.by заявіў дырэктар па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе нямецкага Фонду Маршала ЗША Ёрг Форбрыг.

eecde30c38a058aa5a53e60057a83bf3.jpg


На яго думку, рашэнне, калі яно і будзе, хутчэй за ўсё не будзе ўлічваць жаданні афіцыйнага Мінска.

«Па-першае, трэба сказаць, што мы ўсе разумеем, хто вінаваты ў харчовай праблеме і пагрозе голаду. І гэта Расія. Вядома, свет будзе шукаць выхад і шляхі вывазу ўкраінскага збожжа, каб пазбегнуць дэстабілізацыі цэлых рэгіёнаў па ўсім свеце. Калі гэта будзе ўключаць перамовы з Лукашэнкам ці Пуціным — так таму і быць. Бо гэта толькі праблема Усходняй Еўропы. Калі пачнецца масавы голад, то гэта будзе азначаць не проста мільёны бежанцаў. Гэта будзе глабальная праблема з пагрозай мільёнаў смерцяў і палітычнай дэстабілізацыяй і хаосам на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Калі, пагаварыўшы з імі, гэтага можна будзе пазбегнуць — мы пагаворым з імі, калі гэта неабходна. Усё роўна, як нам гэта будзе непрыемна. Але гэта не прывядзе да аднаўлення палітычнага прызнання», — адзначыў ён.

Форбрыг лічыць, што на дадзены момант Аляксандра Лукашэнку нельга разглядаць як самастойнага гульца. Таму намёкі Мінска на адмену або паслабленне санкцый не варта ўспрымаць сур'ёзна: вырашаць будуць у Маскве. У выніку для беларускіх уладаў гэта нічога не зменіць у адносінах з Захадам.

«Думаю, мы не павінны залішне факусавацца на тым, што сабе думае і плануе Лукашэнка. Таму што ўрэшце для таго, каб вырашылася гэтае пытанне, нешта павінна адбыцца ў Маскве. Калі Крэмль вырашыць прапусціць гэтае зерне, то яно пойдзе туды, куды павінна пайсці. Калі не, то пойдзе нейкімі іншымі шляхамі. Лукашэнка не мае такога ўплыву, каб вырашыць пытанне з экспартам украінскага збожжа. Так, я ведаю, што ідуць размовы пра пропуск угнаенняў як частку здзелкі, але, як па мне, гэта несур'ёзна. У яго проста няма ўплыву. Калі б ён паспрыяў шляхам прадастаўлення, напрыклад, інфраструктуры для экспарту ўкраінскага збожжа — выдатна. На гэтым ён мог бы нават зарабіць грошай. Але гэта не значыць, што ён будзе прызнаны легітымным кіраўніком Беларусі. На самай справе ўсё вельмі проста. Нават калі б мы раптам захацелі з ім пагаварыць — краіна дагэтуль акупаваная расійскімі войскамі. Наколькі ён самастойны? Ні на колькі. Ён можа выяўляць з сябе, што хоча. Але, па-першае, ён не абраны, па-другое, у яго нават сваёй краіны няма. Яна акупаваная», — сказаў нямецкі экспэрт.

Ёрг Форбрыг — нямецкі эксперт. Вывучаў паліталогію, сацыялогію і Усходнюю Еўропу ў універсітэтах Лейпцыга, Кракава і Будапешта. Доктарскую ступень атрымаў у Еўрапейскім універсітэце ў Фларэнцыі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і некалькіх кніг. Дырэктар па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе нямецкага Фонду Маршала ЗША (German Marshall Fund of the United States, GMF), займаецца пытаннямі дэмакратычных рэформаў, развіцця грамадзянскай супольнасці і еўрапейскай інтэграцыі. Валодае англійскай, нямецкай, польскай, славацкай і рускай мовамі.