Калі ў Беларусь вернуцца амерыканскія паслы?

Беларусь і ЗША будуць абмяркоўваць вяртанне паслоў у Мінск і Вашынгтон, але не найбліжэйшымі днямі, заявіў 9 мая пасля выступлення ў Атлантычным савеце ў Вашынгтоне намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

usa_1.jpg


Ён нагадаў, што рашэнне аб адклiканнi паслоў прымалася ў 2008 годзе "як рэакцыя на санкцыі, уведзеныя ЗША". "Цяпер тут новая адміністрацыя, так што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца, — цытуе дыпламата агенцтва ТАСС . — Але не магу сказаць, што мы будзем абмяркоўваць гэта ўжо заўтра, да гэтага мы яшчэ не дайшлі".
10 мая падчас рабочага візіту ў ЗША ў Краўчанкі запланаваныя сустрэчы і перамовы з калегамі ў Дзярждэпартаменце ЗША. Намеснік міністра прызнаў, што "не чакае нейкіх прарываў" ад свайго візіту. На яго погляд, "наўрад ці гэта было б рэалістычна". "Шчыра кажучы, я не чакаю, што новая адміністрацыя будзе прынцыпова па-іншаму ставіцца да амерыкана-беларускіх адносінаў", — адзначыў дыпламат, нагадаўшы, што апошнія гады гэтыя адносіны знаходзіліся на "недапушчальна нізкім узроўні".
На пытанне аб тым, якія крокі павінны быць зробленыя для аднаўлення нармальнай працы паслоў, Краўчанка адказаў, што "гэта павінен быць працяг таго дыялогу, які ўжо ёсць". Неабходнае "пашырэнне сфер ўзаемнага супрацоўніцтва, аднаўленне даверу", растлумачыў Краўчанка, бо "адсутнасць даверу на пэўным этапе была адной з найважнейшых праблем у нашых адносінах".
У сакавіку 2008 года колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску была скарочаная паводле патрабавання беларускага боку з 35 да пяці чалавек. Гэта адбылося пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні да дзяржканцэрна "Белнафтахім" у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.
28 красавіка гэтага года Мінфін ЗША абвясціў аб працягу часовага прыпынення дзеяння санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на тэрмін да шасці месяцаў з 30 красавіка. Прыпыненне накіраванае ў першую чаргу на падтрымку эканомікі Беларусі і ўзмацненне яе незалежнасці, растлумачылі ў пасольстве ЗША.
"Мы ўдзяляем пільную ўвагу пытанням мірных сходаў, свабоды аб`яднанняў і свабоды слова. Мы працягваем заклікаць улады Беларусі да ажыццяўлення станоўчых крокаў для паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, а таксама да выканання сваіх абавязацельстваў паважаць свабоду сходаў і аб`яднанняў, свабоду слова і друку і іншыя фундаментальныя свабоды, у тым ліку правы журналістаў і праваабаронцаў", — пракаментавалі амерыканскія дыпламаты.
belapan.com