Рэжым трымаецца на дзвюх хісткіх апорах — і іх трэба выбіваць
На чым сёння трымаецца расійскі рэжым? Адзін з самых папулярных расійскіх блогераў аналізуе, якія апоры-скрэпы засталіся ў расійскага рэжыму, што дазваляюць яму не абрынуцца. Зрэшты, беларускі рэжым трымаецца нават толькі на адной з гэтых дзвюх расійскіх апораў…
Дзмітрый Чарнышоў
на сваёй старонцы ў фэйсбуку аналізуе хісткае становішча расійскага рэжыму.
Блогер перакананы, што чым хутчэй ён абрынецца — тым лепей будзе для краіны.
— Сыход Пуціна з вельмі вялікай верагоднасцю азначае неадкладны канец вайны і захаванне жыцця дзясяткаў тысяч людзей.
Давайце паспрабуем паглядзець на легітымнасць Пуціна вачыма расіян, каб зразумець — на чым яна трымалася раней і на чым трымаецца цяпер. Каб выбіць гэтыя падпоркі.
1. Рост дабрабыту расіян
Многія людзі параўноўваюць сённяшнюю сітуацыю з часамі позняга СССР, калі крамы былі пустыя, а на аўтамабіль трэба было збіраць дзесяць гадоў. У “сытыя нулявыя” сапраўды адбыўся рэзкі скачок дабрабыту.
Не будзем спыняцца на тым, што ён быў выкліканы папярэднімі рэформамі і цаной на нафту.
Людзі сталі жыць лепей — і яны звязвалі гэта наўпрост з праўленнем Пуціна. Але 2008 годзе рост амаль скончыўся, з 2014 года пачаўся адкат назад, а пасля лютага 2022 не бачыць падзення можа толькі сляпы.
Такім чынам, гэтая першая апора з-пад рэжыму выбітая.
2. Поспехі ў знешняй палітыцы
Прапаганда вельмі доўга забівала ў галовы расіян думку, што «Пуцін зноў усіх перайграў». Уступленне Расіі ў СГА, у вялікую васьмёрку, размовы пра бязвіз і ўступленне ў НАТА, правядзенне Алімпіяды і чэмпіянату свету па футболе.
І многія людзі сапраўды верылі, што «балгары захапляюцца», а «англічане зайздросцяць». Сёння Расія знаходзіцца амаль у поўнай ізаляцыі. Такіх санкцый не накладвалі ні на адну краіну. Супраць Расіі выступае кааліцыя з паўсотні краін свету.
Гэтая апора з-пад рэжыму выбітая.
3. Адносная свабода ўнутры краіны
Дзейнічаў негалосны грамадскі дагавор: «Вы не лезеце ў палітыку, мы не лезем у ваша жыццё». Людзі маглі ствараць любыя аб'яднанні, маглі сыходзіць ад выплаты падаткаў, маглі займацца ўласным бізнесам, маглі выходзіць на дэманстрацыі, маглі ставіць спектаклі, маглі гаварыць на кухнях пра што заўгодна.
Цяпер пра гэтую свабоду можна забыцца. Канстытуцыяй падцерліся. Адносная вольніца скончылася.
Сёння Расія ператварылася ў класічную паліцэйскую дзяржаву. Людзей садзяць за лайкі і за слова «мір».
Гэтая апора з-пад рэжыму выбітая.
4. Вера ў тое, што Пуцін падняў Расію з каленяў
Усе поспехі прапаганда звязвала з Пуціным. Крамы бітком набітыя, а збожжа, якое раней краіна закупляла, Расія цяпер экспартуе. Еўропа шчыльна сядзіць на расійскіх энергарэсурсах. Яндэкс канкуруе з Гуглам. У Расіі другая армія ў свеце. У кожнага дома тэлевізар і камп'ютар.
Трэба разумець, што Расію ў XXI стагоддзе ўцягнуў не Пуцін, а заходняя цывілізацыя. Але цяпер гэта можна ўжо не тлумачыць. Расія выгнала са сваёй тэрыторыі еўрапейскі рынак. Яндэкс з'ехаў амаль у поўным складзе, а расійскае войска сёння другое не ў свеце, а ва Украіне. Ніякае развіццё краіны пры Пуціне ўжо немагчыма — толькі гніенне.
Гэтая апора з-пад рэжыму выбітая.
5. Пуцін быў «вырашалам», тэлевізійным тэрапеўтам і гарантам стабільнасці
Ён вызначаў, хто мае рацыю, а хто вінаваты — і з яго вердыктам згаджаліся эліты.
І гэтую функцыю стабілізатара сістэмы Пуцін даўно перастаў выконваць. Канфлікт паміж ФСБ і Кадыравым. Канфлікт паміж Шайгу і Прыгожыным.
Больш за тое, сёння грызня ідзе паміж яго падначаленымі — адзіная надзея Пуціна на тое, што сілавікі не аб'яднаюцца супраць яго і яго не зжаруць.
Раней Пуцін працаваў як Кашпіроўскі — замбаваў электарат адным сваім з'яўленнем.
Сёння любы выхад Пуціна выклікае толькі раздражненне. Што ні робіць дурань, усё ён робіць не так. Як увесь час заклінае Гіркін: «Уладзімір Уладзіміравіч — заткніся. Проста затыкніся».
Гэтая апора з-пад рэжыму выбітая.
На чым сёння трымаецца расійскі рэжым?
Сёння рэжым яшчэ трымаецца на дзвюх хісткіх апорах — на сілавіках і іх тэроры і на страху народа, што пасля Пуціна будзе яшчэ горш.
Вось гэтыя апоры і трэба выбіваць з-пад рэжыму.