У Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты
У ЦВК нагадалі, што «вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў».

Тэарэтычна кандыдатам можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года і стала пражывае ў краіне. Кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў можа быць вылучаны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў узросту 18 гадоў і пражывае або працуе на тэрыторыі мясцовага Савета дэпутатаў. У выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў таксама могуць удзельнічаць грамадзяне Расіі, якія стала пражываюць у Беларусі.
Нагадаем, праваабаронцы заявілі, што выбары-2024 нельга лічыць ні сумленнымі, ні адкрытымі. Выбарчая кампанія, адзначаюць яны, пачынаецца ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій, фактычнай адсутнасці свабоды слова, мірных сходаў і асацыяцый, а таксама ў атмасферы татальнага страху і ў зачышчаным палітычным полі.
Глядзіце таксама

Прыблізна з 20 палітычных партый у Беларусі засталося ўсяго чатыры, і ўсе — праўладныя.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», якая назірала за выбарамі ў Беларусі ад 2008 года, будзе ажыццяўляць толькі маніторынг электаральнай кампаніі-2024 шляхам працы экспертнай місіі. Яны заявілі пра пачатак працы экспертнай місіі «па назіранні за выбарамі*». Слова «выбары» ў заяве пазначана «зорачкай», бо, па меркаванні праваабаронцаў, назва «выбары» для гэтай кампаніі носіць умоўны характар. Па іх перакананні, любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае, перш за ўсё, умовы, калі ў поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, уключна са свабодай слова, свабодай мірных сходаў і асацыяцый, правам удзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабодай ад дыскрымінацыі. Гэта ўсё ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічае.
Глядзіце таксама
