У апазіцыі абвастраецца барацьба за лідэрства напярэдадні парламенцкай кампаніі

Паміж апазіцыйнымі лідэрамі узмацняюцца супярэчнасці па наборы актыву для ўдзелу ў выбарах разам з набліжэннем парламенцкай кампаніі. Вулічныя пратэсты не прыцягваюць дастатковай колькасці ўдзельнікаў для вырашэння пытання з павелічэннем актыву перспектыўных кандыдатаў. Нягледзячы на ​​імкненне рэгіянальных актывістаў, апазіцыйныя партыі не будуць удзельнічаць у аб'яднальным мерапрыемстве, якое імі разглядаецца ў якасці ўзмацнення пазіцый былога экс-кандыдата М. Статкевіча.



ab4b95ab9654775e5c7dc9b86aa5705e.jpg

Выбары ў парламент запланаваныя не пазней за 11 верасня, а выбарчая кампанія стартуе ўжо ў чэрвені гэтага года. Фактычна ўсе палітычныя партыі з развітымі рэгіянальнымі структурамі пачалі падрыхтоўку сваіх структур да парламенцкай кампаніі 2016.

Аднак разыходжанні назіраюцца нават сярод нядаўніх саюзнікаў-прыхільнікаў вулічнай актыўнасці — лідэрам АГП А. Лябедзькам з аднаго боку і экс-кандыдатам, былым палітвязнем М. Статкевічам з другога.

Варта адзначыць, што Статкевіч разлічвае ўзначаліць пратэстны рух і аб'яднаць вакол сябе непрымірымых праціўнікаў дзеючых уладаў і прыхільнікаў вулічнай актыўнасці. Сам экс-кандыдат неаднаразова заяўляў пра свае амбіцыі ўзначаліць апазіцыйны рух і падкрэсліваў, што з'яўляецца асноўным супернікам кіраўніка дзяржавы.

Пасля выхаду з-за кратаў у жніўні 2015 года і на хвалі папулярнасці М. Статкевіч выступіў з ідэяй аб'яднання апазіцыі і правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў з шырокім прадстаўніцтвам. Аднак, ён амаль адразу заявіў, што не лічыць магчымым удзел у Кангрэсе былых камуністаў з "Справядлівага свету" і прадстаўнікоў кампаніі “Гавары праўду” з экс-кандыдатам Т. Караткевіч.

Ініцыятары Кангрэса пакуль так і не далі мэт правядзення свайго мерапрыемства, абмяжоўваючыся заявамі агульнага характару аб неабходнасці аб'яднання сіл апазіцыі. Пры гэтым, М. Статкевіч прадпрымае спробы папулярызаваць ідэю сярод актывістаў і з гэтай мэтай ўдзельнічае ў мерапрыемствах іншых апазыцыйных партый.

Аб'яднальная ініцыятыва М. Статкевіча з'яўляецца даволі папулярнай сярод рэгіянальнага актыву апазіцыйных партый. Актывісты з рэгіёнаў традыцыйна добразычліва ставяцца да ідэі аб'яднання намаганняў для барацьбы з дзеючым рэжымам.

Спроба М. Статкевіча арганізаваць прадстаўнічае апазіцыйнае мерапрыемства выклікае напружанне ў адносінах з іншымі апазіцыйнымі лідэрамі. Яны бачаць у аб'яднаўчай ініцыятыве былога палітвязня №1 пагрозу ў адтоку свайго партыйнага актыву і стварэння чарговага апазіцыйнага руху, але ўжо пад кіраўніцтвам М. Статкевіча.

Сапраўды, аргкамітэт Кангрэса ужо пачаў прэтэндаваць на пэўнае месца ў апазыцыйным раскладзе сіл. Так, ініцыятары Кангрэса вырашылі далучыцца да кааліцыйнага партыйнага назірання “Права выбару” у якасці самастойнага партнёра. З іншага боку, М. Статкевіч правёў 28 лютага ўстаноўчы з'езд Беларускай-сацыял дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), што з аднаго боку дазваляе яму прымаць удзел у Кангрэсе на роўных з лідэрамі рэальна існуючых структур, але з іншага — можа сведчыць аб некаторым зніжэнні дамаганняў , бо да гэтага часу “на роўных” ён з лідэрамі партый не размаўляў.

Акрамя супярэчнасцяў паміж партыямі крызіс пранікае і ў самі партыі. Да прыкладу, у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (адзіная з трох сацыял-дэмакратычных партый з вельмі падобнымі назвамі, якая захавала рэгіянальныя структуры і актыў і якая здолела ў 2006 г самастойна вылучыць на пасаду прэзідэнта былога рэктара БДУ А. Казуліна) чакае чарговы з'езд, на якім павінен быць пераабраны лідэр партыі. У партыі разгарнулася барацьба паміж цяперашнім старшынёй партыі І. Вештардт і яе намеснікам, а таксама актывістам “Гавары праўду” І. Маслоўскім, якая адлюстроўваецца ў прэсе ўзаемнымі нападкамі і канспіралагічнымі абвінавачваннямі.

Такім чынам, хутчэй за ўсё ў бліжэйшыя месяцы суперніцтва паміж апазыцыйнымі лідэрамі за прыцягненне актывістаў у свае структуры будзе ўзмацняцца. Гэта можа выклікаць канфлікты і ўзаемныя абвінавачванні, аднак партыі паспрабуюць высунуць максімальную колькасць кандыдатаў у парламент.

Паводле: Belarus in focus