Мікалай Статкевіч: Расія жыве катэгорыямі 19-га стагоддзя
“Перад выбарамі прэзідэнта ў 2018 годзе Расея захоча забраць Беларусь”, —такое меркаванне выказаў Мікалай Статкевіч у эфіры тэлеканала “Белсат”. На думку палітыка, экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня, каб прадэманстраваць дасягненні, кіраўніцтва Расіі можа зрабіць захады па далучэнні Беларусі да складу Расейскай Федэрацыі:
“Расія жыве катэгорыямі 19 ст, калі думалі пра захоп тэрыторый. Яна разважае як і раней. Зараз узнікая такая сітуацыя, каб перад выбарамі 2018 года атрымаць хоць нейкі посьпех, таму кіраўніцтва Расіі захоча забраць беларускую тэрыторыю ў склад Расіі. Цяпер уплыў Расеі на Беларусь каласальны. У палітычнай сферы ён ажыццяўляецца і праз так званую Саюзную дзяржаву, якая мае на мэце стварэнне агульнага парламенту, агульнага прэзідэнта, войска, фінансаў і так далей.
На мэце Саюзная дзяржава ставіць скасаванне незалежнасці Беларусі і ўключэнне яе ў склад Расіі. У эканамічнай сферы Беларусь цалкам залежыць ад Расіі. Беларуская эканоміка — стратная філія расійскай. Беларуская культура знішчаецца, беларуская мова амаль знішчана. У краіне дамінуе расійская культура. Мы цалкам існуем у сферы расійскай масавай культуры. З 8 тэлеканалаў сацыяльнага бясплатнага пакету, які аплочвае Беларусь, 5 — расійскіх. Гэта вельмі небяспечная залежнасць. Расія за свае ўсё меншыя грошы патрабуе ўсё больш. І ўжо патрабуе нашую дзяржаву”, — заявіў Мікалай Статкевіч.
Паводле: Рацыя