ЕГУ шукае штат у студэнцкую газету з заробкамі, утрая большымі, чым на аналагічных пасадах у белСМІ
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) шукае сродкі і супрацоўнікаў для студэнцкай газеты. У тое, што калісь называлі “шматтыражкай”, толькі эпохі інтэрнэту, набіраюць рэдактара, рэпарцёраў і вэб-адміністратара.
Грошы на газету маюць шукаць 10 сакавіка ў Вільні на канферэнцыі донараў “10 years of European Humanities University in Vilnius — shaping the European future together”.
Рэдактар інтэрнэт-часопіса “Ідэя” Рыгор Астапеня выклаў у сваім фэйсбуку скрыншот прэзентацыі EHU Times.
Рэдактару абяцаюць 1600 еўра за месяц плюс падаткі, рэпарцёрам і адміну — 1200 еўра.
Заробкі на аналагічных пасадах у паўнавартых СМІ ў Мінску складаюць на сёння ў сярэднім у 3 разы менш, у рэгіёнах Беларусі — у 4—5 разоў менш.
“Незалежны журналіст, хопіць жабраваць у менскай рэдакцыі, настаў твой час перабрацца ў EHU Times”, — іранізуе ў сваім фэйсбуку Астапеня.
Хто хоча падтрымаць выданне ЕГУ грашыма — кантактуйцеся з універсітэтам. Хто шукае работу — лавіце шанец.
Паводле: nn.by