Сірыйская апазіцыя прыедзе на перамовы ў Жэневе 11 сакавіка

Вышэйшы камітэт па перамовах (ВКП) сірыйскай апазіцыі прыме ўдзел у перамовах у Жэневе, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка ВКП Рыяд Наасан Ага. Ён заявіў, што першыя дэлегаты прыбудуць у Жэневу ў пятніцу, 11 сакавіка. Прыняць запрашэнне на перамовы апазіцыю падштурхнула частковае паляпшэнне гуманітарнай абстаноўкі ў Сірыі.



119749_src.jpg

“Мы заўважылі, што колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў апошнія два дні зніжаецца. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час іх колькасць знізіцца да нуля. Гэта створыць спрыяльныя ўмовы для перамоваў”, — прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка ВКП.

Нагадаем, спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі Стэфан дэ Містура паведаміў, што непрамыя міжсірыйскія перамовы паміж урадам Сірыі і апазіцыяй стартуюць у Жэневе 10 сакавіка. Пры гэтым ён удакладніў, што з-за праблем з браніраваннем нумароў у гасцініцах некаторыя з удзельнікаў пад'едуць 9 сакавіка, а некаторыя —11 і 14 сакавіка. “Парадак дня перамоў будзе адпавядаць рэзалюцыі 2254 Рады Бяспекі (ААН). На першым этапе мы абмяркуем стварэнне новага ўрада, на другім — прыняцце новай канстытуцыі, на трэцім — правядзенне парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў на працягу 18 месяцаў”, — распавёў спадар дэ Містура.

Нагадаем, у канцы лютага прэзідэнты Расіі і ЗША змаглі дасягнуць дамоўленасці аб перамір'і ваюючых на тэрыторыі Сірыі бакоў, распачаўшы спробу перавесці ваеннае супрацьстаянне ў палітычнае ўрэгуляванне канфлікту.

Паводле: Коммерсантъ