Жанчыны-ябацькі, якія кіруюць беларускім спортам: хто яны?

Пры беларускім рэжыме, які цалкам патрыярхальны, на ключавыя пасады звычайна прызначаюць мужчын. Рэжымны спорт не з'яўляецца выключэннем: у мінспорта пасады кіраўніка і трох яго намеснікаў займаюць мужчыны, яны ж кіруюць 35 з 40 беларускіх федэрацый па алімпійскіх відах спорту. Хто ж тыя жанчыны, якія ўсё ж займаюць кіруючыя пасады ў белспорце? Распавядзем пра іх падрабязней.

sport_11.jpg

Анастасія Марыніна, баскетбол

Не першы год гэтая жанчына займае ў беларускай федэрацыі баскетбола адразу дзве пасады - генеральнага сакратара і выканаўчага дырэктара. На іх яна аказалася пасля працы ў алімпійскім камітэце Лукашэнкі, адкуль сышла ўслед за рэжымным функцыянерам Максімам Рыжанковым, які стаў старшынёй БФБ, піша «Трыбун*».
Унутры Беларусі Марыніна вядомая сваёй пралукашэнкаўскай пазіцыяй і ціскам на баскетбалістаў і спецыялістаў, якія не захацелі мірыцца са зверствамі рэжыму. Адно з апошніх новаўвядзенняў генеральнага сакратара БФБ — уключэнне дзяржгімна на матчах дзіцяча-юнацкай лігі.

sport_1_1.jpg


Нават калі пачалася вайна, якую з 24 лютага 2022-га працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, і беларускія каманды сталі атрымліваць баны ў адказ, Марыніна пратэставала, а ў вайне вінаваціла Украіну. Цяпер Марыніна заяўляе, што палітыкі ціснуць "на ўсе нацыянальныя і міжнародныя федэрацыі", і шукае саюзнікаў у "азіяцкіх, афрыканскіх, арабскіх краінах, Блізкім Усходзе, Паўднёвай Амерыцы", з якімі хоча арганізаваць хоць нейкія міжнародныя турніры.

Святлана Навумчык, бокс


У пачатку 2021-га яна перайшла з пасады начальніка каманды — старэйшага трэнера зборнай на пасаду генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі бокса. Міжнародны бан не перашкодзіў падпісантцы за Лукашэнку ў сярэдзіне мінулага года ўвайсці ў камітэт Еўрапейскай канфедэрацыі бокса па жаночым боксе з паўнамоцтвамі да 2026 года. Раней Навумчык ужо мела досвед працы ў падобным камітэце, развіваючы жаночы бокс у Міжнароднай асацыяцыі бокса.
Па словах функцыянера, бан Беларусі стаў "выдатнай магчымасцю для сумеснага супрацоўніцтва з калегамі з Расіі", таму што "там вельмі моцны склад". Цяпер беларускія баксёры ездзяць на сумесныя зборы з расейкамі і нават звярсталі каляндар сумесных спаборніцтваў.

Васіліса Марзалюк, барацьба

Пасля Алімпіяды ў Токіа Марзалюк заявіла, што гэта былі яе апошнія Гульні. У кастрычніку 2021-га барчыха расказала трэнерам аб прынятым рашэнні завяршыць кар'еру. Тады спартсменка абмовілася, што яе могуць узяць у трэнерскі штаб зборнай. Але ў выніку Марзалюк стала нават членам прэзідыума Беларускай федэрацыі барацьбы, дзе з'яўляецца адзінай прадстаўніцай слабага полу.

sport_2_3.jpg

Марзалюк расказвала, што барацьба — гэта яе адзіны заробак: «Мне дапамаглі пабудаваць кватэру, у мяне ёсць машына, добры заробак. Я ў прынцыпе сабе ні ў чым не адмаўляю». А ў 2020-м дапінгістку ў дзяржСМІ называлі ініцыятарам прарэжымнага ліста.
Цяпер прарэжымніца радуецца, што беларускіх спартсменаў у некаторых відах (у тым ліку і ў барацьбе) дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў. Там, на яе думку, неабходна "паказаць самыя лепшыя нашы якасці", пры гэтым "не толькі спартыўныя, але і чалавечыя". Таксама Марзалюк лічыць сваёй мэтай "адвесці спорт ад палітыкі".

Наталля Цылінская, веласпорт

Адна з першых падпісантак за рэжым не першы год кіруе Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту. Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2004 пасля выбараў удзельнічала ў прарэжымных велапрабегах і ў так званым «народным сходзе» Лукашэнкі, ад якога атрымала віншаванне на дзень нараджэння. Пры гэтым дыктатар не раз крытыкаваў веласпорт за адсутнасць медалёў і малую колькасць тых, хто займаецца. Міжнародны бан Цылінская прыняла як магчымасць "стаць толькі мацней" і верыць, што ўжо ў маі здымуць санкцыі ў яе відзе спорту.

sport_3_4.jpg


З-за сваёй вернасці рэжыму Лукашэнкі функцыянерка ў красавіку 2023-га патрапіла ва ўкраінскі спіс тых, хто падтрымлівае вайну. З часам знаходжанне ў гэтым дакуменце можа прывесці да сур'ёзных санкцый.

Ала Цяцерына, валейбол

Пасаду генеральнага сакратара федэрацыі валейбола займае яшчэ адна падпісантка за рэжым. У мінулым яна на прафесійным узроўні гуляла ў валейбол і атрымала званне майстра спорту міжнароднага класа. Пасля развалу Саюза Цяцерына пачала выступаць за Азербайджан, з якім у 1994-м выйшла на ЧС, заняўшы там дзявятае месца.
Міжнародныя санкцыі супраць беларускага валейбола генсак называе «псіхалагічным ударам», да чаго федэрацыя была не гатовая. Аднак у ізаляцыі Цяцерына бачыць выключна плюсы — асабліва ў інтэграцыі з Расіяй, у чэмпіянат якой нароўні з жаночай «Мінчанкай» заявіўся і мужчынскі клуб «Будаўнік». Праўда, канкурэнцыі ад беларускіх валейбалістаў практычна ніякай, таму карысць вельмі сумнеўная.
Магчымыя выступы беларускіх спартоўцаў без дзяржаўных сцяга і гімна Цяцерына называе прыніжэннем. З-за гэтага, на яе думку, "ідзе разбурэнне наогул спорту".

Алена Скрыпель, гімнастыка


У Беларускай асацыяцыі гімнастыкі на галоўных пасадах знаходзяцца выключна жанчыны. У снежні 2022-га на вышэйшую пасаду пераабралі ўладальніцу сеткі магазінаў д'юці-фры, якая ўзначальвае федэрацыю з 2014-га.
Яшчэ ўлетку 2022-га Скрыпель не саромелася казаць, што на маючую адбыцца Алімпіяду беларускіх гімнастаў, «хутчэй за ўсё», не пусцяць. Магчымы пропуск Гульняў функцыянер назвала магчымасцю "перазагрузіць сітуацыю" ў сваіх відах. Паводле яе слоў, бан — гэта "шаленства ў бок нашых спартсменаў", але яго рана ці позна павінны зняць, ад чаго "спорт стане чысцей".
Сярод намеснікаў Скрыпель можна знайсці вядомых трэнераў, кожны з якіх пакінуў подпіс пад праўладным лістом, — Вольгу Уласаву, Ірыну Ляпарскую і Кацярыну Калмагораву. Таксама ў намах падпісантка за Лукашэнку Нэлі Кім — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі.