Невідушчы лекар-масажыст з Баранавічаў, распавёў, як апынуўся на дне, але змяніў сваё жыццё
Жыхару Баранавічаў Андрэю Якаўцу 32 гады. Амаль палову свайго жыцця ён нічога не бачыць. Нягледзячы на гэта, Андрэй стаў паспяховым масажыстам, ажаніўся, ездзіць на ровары, бегае зімой басанож, карыстаецца інтэрнэтам і марыць адкрыць сваю школу масажу.