Баранавічы: пададзена заява на пікет супраць размяшчэння расійскай авіябазы

Грамадская актывістка Анжаліка Камбалава падала заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Баранавічах, бо, на яе думку, гэта не прывядзе да стабільнасці ў нашым рэгіёне.



kambalava_anzalika_baran.jpg

Анжаліка Камбалава

Пікет плануецца правесці 30 снежня ў вызначаным гарвыканкамам месцы. У заяве паведамляецца, што абавязкі па медыцынскаму абслугоўванню, забеспячэнні грамадскага парадку падчас мерапрыемства, прыборкі тэрыторыі пасля пікету Анжаліка Камбалава бярэ на сябе.

Я супраць такіх рашэнняў і дзеянняў прадстаўнікоў улады, бо яны пярэчаць арт. 18 нашай Канстытуцыі, у якой заяўляецца, што Беларусь ставіць мэту зрабіць дзяржаву нейтральнай, — адзначыла Анжаліка Камбалава.

Нагадаем, што 8 снежня бягучага года з аэрадрома Бесавец з-пад Петразаводска перабазіравалася ў Баранавічы авіяцыйнае звяно ў колькасці 4-х знішчальнікаў Су-27П і 2 ваенна-транспартных самалёты з інжынерна-тэхнічным складам і неабходным абсталяваннем.

spring96.org