Анжаліку Камбалаву затрымалі за пікет у памяць Захаранкі
У Баранавічах 7 мая затрымалі актывістку АГП Анжаліку Камбалаву, якая арганізавала пікет, каб нагадаць жыхарам горада пра бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку.
Анжаліка Камбалава з партрэтам Захаранкі. Фота spring96.org
Пікет пачаўся а 18-й гадзіне ля цэнтральнага гандлёвага дома “Вясёлка”(вуліца Савецкая,65) і прыцягнуў увагу мінакоў. Адныя проста звярталі ўвагу на партрэт Юрыя Захаранкі, а іншыя цікавіліся яго лёсам.
У 18.35 падыйшлі міліцыянты і перапісалі пашпартныя дадзеныя, пагаварылі разам пра асобу Юрыя Захаранкі і правы чалавека, а затым адпусцілі актывістку дамоў. Але праз 5 хвілін дагналі і павезлі ў гарадскі аддзел унутраных спраў. Мабільны тэлефон Анжалікі Камбалавай не адказвае.