Журналістаў Ярашэвіча і Галко сёння судзяць
У Маскоўскім раённым судзе Мінска сёння будзе раглядацца адміністрацыйная справа журналістаў Аляксандра Ярашука і Дзмітрыя Галко. Іх вінавацяць у непадпаракаванні супрацоўнікам міліцыі.

Суд Маскоўскага раёна Менска
Журналістаў затрымалі вечарам 6 мая. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, яны вярталіся з вуліцы Акрэсціны, дзе сустракалі ўдзельнікаў акцыі "Чарнобыльскі шлях", якія выйшлі сёння з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля 10-суткавага адміністрацыйнага арышту.
Прыкладна ў 20.40 каля станцыі метро “Міхалова”побач з імі спыніўся мікрааўтобус з групай спецназаўцаў, якія запхнулі іх у аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Мінску.