Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 99 публікацый з тэгам «Фальклор»
Масленіца-палізуха, сыр і масла палізала
Бадай, ніводнае іншае беларускае каляндарнае свята не мае такой вялікай колькасці мясцовых варыянтаў, як Масленіца. Да таго ж, святкаванні ў розных частках краіны і нават назвы свята могуць быць адно да аднаго зусім непадобныя.
Каляда на дуб — да наступнага года
На большай частцы Беларусі Каляды заканчваліся Вадохрышчам, але ў некаторых лакальных традыцыях цягнуліся яшчэ 1–2 дні і маглі завяршацца праводнымі абрадамі. 21 студзеня адбываецца канчатковае вырашэнне каляднага пытання.
Калядныя «Цары»: самы папулярны абрад Беларусі
Гурт калядных персанажаў «Цары» 13 студзеня здзейсніў абыход вёскі Семежава пад Капылём. Сёлета спаўняецца 10 год з унясення абраду ў ахоўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Што памянялася за гэты час і якія падобныя драмы бытавалі ў Беларусі ды за яе межамі?
Калі Каляды — не толькі «Дайце сала, каб каза ўстала!»
У гэтым годзе споўнілася ўжо дзесяць год як беларускі калядны абрад «Цары» занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэты ўнікальны абрад праводзіцца толькі ў адным месцы на планеце — у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. І толькі на ноч Старога Новага года з 13 па 14 студзеня, на так званыя Шчодрыкі.
Калі на самай справе надыходзіць Калядная ноч?
Заканчэнне старога і пачатак новага года — амаль што няўлоўная, імгненная, нават нейкая віртуальная мяжа ў каардынатах сучаснага вымярэння часу.
Гомельскі гурт «Ягорава гара» паказаў у Мінску калядную праграму (фота)
У мінскім пабе «Графіці» 23 снежня выступіў гурт з Гомеля «Ягорава гара». Музыкі спалучаюць народныя песні і гучанне традыцыйных інструментаў з электроннымі сэмпламі.
Інтэрнацыянальны Багач у Дукоры (фота, відэа)
У маёнтку Дукора (Пухавіцкі раён) адсвяткавалі Багач — свята беларускага традыцыйнага календара, што прыпадае на восеньскае раўнадзенства. Яго сімволіка шматгранная: гэта час збору ўраджаю, запальвання агню ў хаце.
Самаму таямнічаму чалавеку беларускай этнічнай музыкі — 60 гадоў
Сёння, 14 верасня, знакаміты музыкант, кампазітар, пісьменнік, фалькларыст, лідар этна-трыа "Троіца" Іван Кірчук святкуе 60-годдзе.
Фестываль «Камяніца» запрашае на вялікае свята – поўная праграма
На юбілейным фестывалі «Камяніца з Банкам БелВЭБ» 1 верасня будуць тры музычныя сцэны, шмат майстар-класаў і людзей у народных строях. У дзень мерапрыемства да 13:00 квіткі будуць прадавацца па папярэдніх коштах.
Пяць фактаў пра тэатральнага генія Ігната Буйніцкага
Збяднелы шляхціч, які працаваў землямерам, але меў душу, што прагла мастацтва — настолькі, што Ігнат Буйніцкі стаў «бацькам беларускага тэатра». Сёння спаўняецца 157 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларуса.
Такая Sprava: шмат прыгожых фота з самага аўтэнтычнага фэста
На мінулых выходных прайшоў самы аўтэнтычны беларускі фестываль лета Spravafestival. Як гарманічна сумяшчаецца культура, мастацтва і гісторыя — глядзіце ў нашым вялікім фотарэпартажы.
Лета заканчвацца: прыйшоў Пятрок — апаў лісток
12 ліпеня праваслаўныя адсвяткавалі Дзень Пятра і Паўла. Якія ўрачыстасці прымяркоўваліся да гэтага свята ў традыцыйнай вёсцы? Што з іх захоўваецца ў жывой традыцыі? Што за вобразы стаяць за гэтымі святымі?
«Яны сустракаюцца». А як казалі нашы продкі?
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла кніга даследчыцы Яніны Грыневіч «Беларускія пазаабрадавыя лірычныя песні». З яе можна даведацца пра семантыку і паэтыку вобразаў у песнях, іх вытокі і развіццё.
У Ізраілі смяюцца з анекдотаў пра Лукашэнку
Фалькларыстка Настасся Астапава чытала лекцыі пра беларускі палітычны фальклор у Ізраілі. Няўжо гэтая тэма сапраўды там цікавая? Пра гэта Андрэй Расінскі пагутарыў са спадарыняй Настассяй.
Маляўнічае шэсце Лайконіка ў Кракаве (шмат прыгожых фота)
«Пятровіца» запрашае аматараў танцаў і народных спеваў!
У восьмы раз на Любаншчыне 9-12 ліпеня пройдзе рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «Пятровіца».
Народная мудрасць у аповядах шляхціча з-пад Клімавічаў (фота, відэа)
У Акадэміі навук прайшоў Форум даследчыкаў беларускай казкі. «Цвіком» праграмы сталі выступленні сапраўдных казачнікаў.
Мова беларускіх казак зразумелая ўсім — і дзецям, і дарослым
Чаму важна чытаць народныя казкі? Ці варта баяцца страшных герояў? У чым адметнасць беларускага дзіцячага фальклору? Ці можа казка нашкодзіць? Пра гэта budzma.by размаўляе з псіхолагам і казкатэрапеўтам з Віцебска Верай Лабейка, якая заклікае адмовіцца ад маралізатарства і натацый у выхаванні і ператварыць яго ў казку.
Невядомая спадчына: этналагіня Ніна Абрамчык
Амаль выпадковае адкрыццё этналагічнай дзейнасці Ніны Абрамчык — чарговы напамін пра тое, што мы слаба ведаем сваю культуру, не цэнім дыяспару, якая будавала масткі з іншымі культурамі, мовамі і спадзяваліся пра масты з радзімай.
У госці да казкі
18-08-2022
У Гомелі затрымалі 60-гадовага барда Аляксея Ільінчыка
Зяленскі сустрэўся з Эрдаганам. Што абмяркоўвалі
У вёску пад Лепелем прыляцелі два снарады
Ахвяр абстрэлу інтэрната ў Харкаве стала больш — загінулі ўжо 12 чалавек
Разведка: Заўтра Расія рыхтуе правакацыю на АЭС. Персанал з «Расатама» пакінуў станцыю
Генадзь Мажэйка: Мне застаецца сядзець і назіраць, ацэнкі буду даваць пазней
На магілу Станіслава Шушкевіча людзі пастаянна прыносяць свежыя кветкі
Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Часам мне нават здавалася, што ў Беларусі я амаль дома»
Тэрарыст-смяротнік узарваў бомбу ў мячэці Кабула. Больш за 20 чалавек загінулі
«Урокі мінулага дзяржава не вывучыла». Гісторыя рэпрэсій у адной беларускай сям'і