Антысавецкі фальклор: БССР (Будуйце Самі Сваё Рабства)

Колькі ні лавілі НКВДысты апавядальнікаў антысавецкіх анэкдотаў і выканаўцаў крамольных прыпевак, колькі ні выдумлялі «фалькларысты» ў пагонах псеўданародных ідэйна правільных выслоўяў, з вуснаў у вусны пераходзілі сапраўды народныя показкі, выслоўі, прыпеўкі пра наступствы «Вялікага Кастрычніка». Дзелімся з чытачамі жывой народнай мудрасьцю. Пачнем з мудрасці турэмнай.

bssr_1.png

Канстытуцыя БССР

Раздзел I. Назоў дзяржавы 1. Дзяржава мае назоў БССР, ці поўнасцю — Будуйце Самі Сваё Рабства.
Раздзел ІІ. Грамадзянства БССР 2. Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць дзвюм катэгорыям ейных жыхароў: а) тым, хто ўжо арыштаваны; і б) тым, хто будзе арыштаваны.
Разьдзел III. Свабоды й правы грамадзяніна БССР 4. Шчаслівым грамадзянам БССР даюцца такія свабоды й правы, да якіх яшчэ не дадумаліся нідзе ў свеце. 5. Грамадзянам БССР дэкларуюцца наступныя свабоды:а) не думай (за цябе думае дарагая Масква); б) калі ўжо падумаў — нікому пра гэта не кажы;в) калі сказаў — не смей пісаць і публікаваць; г) калі-ж апублікаваў — зараз-жа адмоўся й асудзі;д) а на ўсялякі выпадак падрыхтуй торбу сухароў. 6. Дзяржава ўрачыста гарантуе: а) права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным для росквіту сацыялістычнага грамадства канцэнтрацыйных лагерах; б) права на адпачынак — у спецыяльна абсталяваных для таго дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; і в) права на смерць — ад кулі ў патыліцу ці ад галоднай і катаржнай працы.
Раздзел IV. Органы вярхоўнай улады БССР 7. Вярхоўным органам улады БССР, які накіроўвае ўсё жыццё незалежнай ад беларускага народу рэспублікі, з'яўляецца ОГПУ, ці поўнасьцю — О Госпадзе, Памяні Усопшых!
Канстытуцыя ўсенародна прынятая камерай № 8 Гомельскай турмы 15.VІІ.1930 г. Запісаў Аўген Калубовіч.
Паводле Радыё Свабода