Маляўнічае шэсце Лайконіка ў Кракаве (шмат прыгожых фота)
У Кракаве 7 чэрвеня, у чацвер пасля каталіцкага свята Божага Цела, прайшло шэсце Лайконіка. Гэта легендарны персанаж, сімвал Кракава.
Быццам бы калісьці ў Сярэднявеччы татары спрабавалі напасці на Кракаў, а плытагоны, што жылі ў прадмесці Звярынец, іх пабілі і абяззброілі, пабралі строі і, пераапранутыя, з'явіліся ў Кракаве на працэсіі ў гонар святкавання Божага Цела. Уласна Лайконік пераапрануўся ў татарскага хана і ўзяў яго каня. Быццам бы з таго часу штогод і адбываецца працэсія Лайконіка, якога суправаджае аршак з татараў і плытагонаў. Працэсія цэлы дзень ходзіць па кракаўскіх вуліцах. Удар булавой Лайконіка, лічыцца, спрыяе дабрабыту на ўвесь наступны год. Таму мінакі і ўладальнікі прыдарожных крам з радасцю плацяць Лайконіку.
Збігнеў Глёмэк грае Лайконіка ўжо 31 год, а да таго 17 год хадзіў у працэсіі плытагонам. Яго ўбранне важыць 30 кг! Шэсце Лайконіка ўнесена ў польскі нацыянальны Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Ім апякуецца гарадская Рада і кракаўскі гістарычны музей. Дзеці пераймаюць традыцыю, пераапранаючыся таксама ў касцюмы. Нават ладзіцца конкурс на лепшы дзіцячы аршак Лайконіка ў садках і малодшых школах.