У вёсцы Усохская Буда праводзілі ў жыта русалку (фота)
Старажытны язычніцкі абрад «Провады русалкі» зладзілі ў Добрушскім раёне ў вёсцы Усохская Буда. Некалькі дзясяткаў сяльчан з адмысловымі русальнымі спевамі правялі «русалку» — упрыгожаных бярозавымі галінкамі дзеўку і хлопца — па ўсёй вёсцы.

Правядзём русалку з бору да боруЗ бору да бору, у бацькаву каморуУ бацькіну камору, у матчыну святліцуПапросім у бога штоб нам даў травіцу.
На ўскрайку вёскі ўдзельнікі абраду разбіраюць адзенне русалкі — бярозавыя галінкі, каб потым утыркнуць іх на гародзе на добры ўраджай.
Абрад у вёсцы цалкам аўтэнтычны і ніколі не перарываўся.
Фота аўтара