Запрашаем на «Пятровіцу»
«Пятровіца» — шматдзённы фэст, падчас якога ўдзельнікі здолеюць засвоіць асновы народных танцаў і песень, пазнаёміцца з рознымі відамі рамёстваў, што захаваліся на тэрыторыі сучаснага Любанскага раёна.
![Фота І. Пярмінавай Фота І. Пярмінавай](/img/v1/images/fota_i._pjarminavaj.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота І. Пярмінавай
8–12 ліпеня адбудзецца
сёмы рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Пятровіца». Асноўныя
мерапрыемствы пройдуць у вёсцы Шыпілавічы — на радзіме вядомага этнографа,
пісьменніка, тэатральнага крытыка ХIX стагоддзя Паўла Шпілеўскага.
![pjatrovica_emblema_czorn.jpg pjatrovica_emblema_czorn.jpg](/img/v1/images/pjatrovica_emblema_czorn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Майстар-класы па танцах
праводзіць этнахарэограф, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» Сяргей Выскварка. Ён дзеліцца сваімі
ведамі Любанскай танцавальнай манеры,
якія атрымаў яшчэ ад сваёй бабулі, а папоўніў і сістэматызаваў ужо падчас
сур'ёзнай даследчыцкай працы.
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса ](/img/v1/images/fota_a._mikusa__4_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса](/img/v1/images/fota_a._mikusa__6_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
З 2015 года важным складнікам «Пятровіцы» сталі спеўныя заняткі. Музыкалаг, мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта «Варган», Вольга Емяльянчык дапамагае зразумець і адчуць хараство народных песень. Апроч традыцыйных пятроўскіх песень, у гэтым годзе ўдзельнікі развучаць некалькі адмысловых «ягадных» і прыпеўкі да танцаў.
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса ](/img/v1/images/fota_a._mikusa__3_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса ](/img/v1/images/fota_a._mikusa__5_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
Сёлета ўдзельнікі паспрабуюць на 5 дзён стаць вясковымі жыхарамі: уставаць разам з сонцам, "упраўляцца" да сняданку, адпачываць апоўдні і танцаваць пакуль ёсць моц увечары... Спадзяемся, такі лад жыцця дапаможа яшчэ мацней паглыбіцца ў традыцыйную культуру.
![Фота А. Янкоўскі Фота А. Янкоўскі ](/img/v1/images/fota_a._jankouski__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Янкоўскі
Падчас вандровак жыхары Любаншчыны пачастуюць гасцей традыцыйнымі мясцовымі стравамі, навучаць выразаць рушнікі, танцаваць Кузьміцкія танцы, збіраць лекавыя зёлкі. Ірына Жудрык падзеліцца сакрэтамі выпякання хатняга хлеба ў печы, якія вывучыла яшчэ ад сваёй маці і бабулі.
![Фота С. Качуры Фота С. Качуры](/img/v1/images/fota_s._kaczury.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота С. Качуры
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса ](/img/v1/images/fota_a._mikusa__7_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
Кожная з трох вандровак закончыцца тэматычнай танцавальнай вечарынкай: у стылі паваеннага мястэчка, у стылі вёскі 50-х гадоў і ў стылі даваеннай вёскі. Як сведчаць удзельнікі мінулага фэсту, танцы ў святле кірасінавай лямпы маюць сваю магію.
Чытайце таксама: Пятроўскі фэст запрашае на сустрэчу з каханнем
Завершыцца фэст удзелам у свяце Пятрок, якое цесна звязана з традыцыяй беларускіх гасцявых кірмашоў, таму малебен і канцэрт пакрысе пяройдуць у «кірмашаванне» (наведванне знаёмых у вёсцы) і завершыцца карагодамі па вёсцы, пятроўскім абрадам, кумленнем праз вогнішча, спевамі ды танцамі.
![Фота А. Мікуса Фота А. Мікуса ](/img/v1/images/fota_a._mikusa__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Мікуса
Мы спадзяемся, што людзі самага рознага ўзросту і сфер інтарэсаў змогуць адкрыць, пабачыць і пачуць шмат цікавага і невядомага ім раней, а таксама што ім перадасца тая любоў і павага, з якой мы ставімся да традыцыйнай культуры.
![Фота А. Янкоўскага Фота А. Янкоўскага](/img/v1/images/fota_a._jankouski__3_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота А. Янкоўскага
Болей інфармацыі на сайце фэсту: piatrovica.ethno.by
І ў сацыяльных сетках:
Fb: https://www.facebook.com/groups/211665479205810/
Vk: https://vk.com/piatrovica