Публікацыі па тэме «

спорт

»
Bye63e95b4c8e

«Я даў сабе ўстаноўку: будуць біць — буду біць у адказ». Першае інтэрв'ю байца Кудзіна пасля ўцёкаў з Беларусі

Аляксей Кудзін знік у дзень пачатку судовага паседжання па сваёй крымінальнай справе раніцай 19 лістапада. На парозе дома ён развітаўся з жонкай і адправіўся да будынка суда. Аднак праз паўгадзіны жонцы байца Таццяне патэлефанавалі адтуль і сталі высвятляць, дзе яе муж. Дзяўчына адказвала, што пайшоў у суд, піша «Трыбуна».
Неаднаразовага чэмпіёна свету па кікбоксінгу абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня ў Маладзечне падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі і ўжываў да іх сілу. У прыватнасці, калі да байца падбеглі амапаўцы, распылілі газ і пачалі збіваць дубінкамі, ён адказаў. Ды так, што аднаго з іх, як сцвярджала праўладнае медыя, Кудзін накаўтаваў.

  • Грамадства
  • 07-12-2020
  • НЧ

Больш цікавага на «Новым Часе»: