«Каб дабро ў Беларусі перамагло зло». Спартоўцы выстаўляюць на аўкцыён свае рэчы, у якіх ставілі рэкорды

Tribuna.com сумесна з вядомымі беларускімі спартсменамі, сярод якіх Ягор Мешчаракоў, Марына Арзамасава, Надзея Астапчук і іншыя, запусцілі вялікі дабрачынны аўкцыён. Усе атрыманыя сродкі будуць пералічаны ў Фонд спартыўнай салідарнасці, піша SPORT.TUT.BY



Фота: ay.by

Фота: ay.by

Топавыя беларускія атлеты выстаўляюць на аўкцыён каштоўныя прадметы са сваёй прафесійнай кар'еры. Напрыклад, экс-баскетбаліст Ягор Мешчаракоў у якасці лота прапанаваў красоўкі, у якіх завяршыў кар'еру.

— Гэта быў сезон 2009/2010, калі я выступаў за піцерскі "Спартак". У іх [гэтых красоўках] былі выйграныя бронзавыя медалі Кубка Расіі. Колеравая гама цяпер актуальная як ніколі — адзначыў Мешчаракоў.

 

Фота: ay.by

Фота: ay.by

Штурхальніца ядра Надзея Астапчук выставіла на аўкцыён сваё спаборніцкае ядро.

— Ім устаноўлены мой асабісты рэкорд і рэкорд Беларусі — 21,7 метра. Выйграла з ім усе этапы Diamond-лігі ў 2010 годзе.

 

Фота: ay.by

Фота: ay.by

 

Лёгкаатлетка Марына Арзамасава гатовая расстацца са спартовай кофтай, у якой атрымлівала золата чэмпіянату свету пяць гадоў таму.

— Гэта быў момант, аб якім я марыла ўсё жыццё. Стаяць на верхняй прыступцы п'едэстала з залатым медалём на шыі і гучна спяваць свой гімн — распавяла Марына. — І сёння хачу падзяліцца часткай гэтай цеплыні ў імя таго, каб дабро ў Беларусі перамагло зло.

Экс-гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і былы трэнер брэсцкага "Дынама" Васіль Хамутоўскі прапанаваў для аўкцыёну адразу дзве рэчы: буцы і варатарскую майку, у якой у 2005 годзе  абыгралі "Валенсію" — на той момант дзеючага чэмпіёна Іспаніі.

 

Фота: ay.by

Фота: ay.by

Поўны спіс лотаў можна паглядзець па спасылцы.

Усе сродкі будуць пералічаныя ў Фонд спартыўнай салідарнасці BYSOL, задачай якога з'яўляецца падтрымка спартоўцаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, а таксама тых, хто гатовы адкрыта выказвацца пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Паводле  sport.tut.by