Матч з «Крумкачамі» пройдзе без гледачоў — па ініцыятыве міліцыі

Матч «Гомеля» з «Крумкачамі» 6 верасня пройдзе без гледачоў. Гэта была ініцыятыва гомельскай міліцыі.

443a0d6ae90fdda2af5ac6b999fac916.jpg

“Па ініцыятыве падраздзялення міліцыі” наступны матч з “Крумкачамі” адбудзецца без гледачоў. Матч “Гомель” — “Крумкачы” запланаваны на 6 верасня.

Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце футбольнага клубу “Гомель”.

“Па ініцыятыве падраздзялення міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама і па ўзгадненні з Гомельскім гарвыканкамам матч 16 тура чэмпіянату супраць ФК «Крумкачы» пройдзе без гледачоў. Клуб прыносіць прабачэнні ўсім заўзятарам за гэтыя нязручнасці”, — гаворыцца на сайце.

“Гомель” прапануе заўзятарам глядзець анлайн-трансляцыю гульні на сайце abff.by і на клубным YouTube-канале.