Расія. Бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» забароненыя на хакейных спаборніцтвах КХЛ

Бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" забароненыя на матчах КХЛ.

241922.696_426.jpg

Беларускія сімвалы ўваходзяць у пералік выяваў, што былі забароненыя для праносу і выкарыстання падчас правядзення матчаў лігі.

Прэссбол” вырашыў высветліць, як правілы КХЛ суадносяцца з бела-чырвона-белым сцягам. Аказалася, непасрэдным чынам. Ва ўсіх клубах КХЛ ёсць дакумент "выявы, сімвалы і знакі, забароненыя для праносу і выкарыстання ў спартыўных будынках падчас правядзення матчаў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі — Чэмпіянату Расіі па хакеі сярод мужчынскіх каманд".

Большая частка дакумента датычыцца сімвалаў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх арганізацый і г. д. Але сцягам дзяржаў таксама прысвечаны раздзел. У прыватнасці, гаворыцца, што "магчымыя выпадкі дэманстрацыі сцягоў, якія не маюць дачынення да чэмпіянату КХЛ, могуць справакаваць сур'ёзныя канфлікты на трыбунах, ускладніць адносіны паміж клубамі КХЛ, якія прадстаўляюць розныя краіны". У дакуменце таксама ўказана, што лічыцца забароненымі бела-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і гербавы сцяг Расійскай імперыі.

Паводле www.pressball.by