«Кадравыя перастаноўкі» і ўзмацненне супраціву. Найважнейшае за 3 верасня

Улада, відавочна, у разгубленасці, і не ведае, што рабіць. Загад Лукашэнкі «за два дні супакоіць краіну», не выкананы. А пратэст не толькі трывае — узмацняецца.

Валерый Вакульчык / БЕЛТА

Валерый Вакульчык / БЕЛТА


Лукашэнка зноў ператасаваў калоду сілавікоў. Праўда, тасаваць, аказалася, асабліва няма каго. Відавочна, што перастаўляць людзей з месца на месца — гэта ўсё роўна, што бобу ў гароху шукаць. Відавочна, што ў лукашэнкаўскай «вертыкалі» проста не засталося людзей. А ўсе гэтыя перасоўванні толькі дадаюць адчування, што вертыкаль хістаецца.

photo_2020_09_03_18_50_51_1.jpg


У той жа час акцыі пратэсту ў не сцішваюцца. Прычым, не толькі вулічныя. Канешне, па словах кіраўніка БАЖ Андрэя Бастунца, найлепшае, што могуць рабіць журналісты — гэта даносіць да грамадства праўдзівую інфармацыю. Але калегі не вытрымалі, і самі зладзілі акцыю салідарнасці з затрыманымі 1 верасня прадстаўнікамі прэсы.

Не спыняюцца ланцугі салідарнасці. Увечары адзін з іх быў на Лагойскім тракце, а ўдзень — на Кальварыйскай. І гэта мы яшчэ не ведаем, дзе былі астатнія.

golubeva_ambasada_piket_1.jpg


У Мінску 3 верасня каля амбасады Расійскай федэрацыі затрымалі Валянціну Голубеву, якая выйшла на адзіночы пікет.

Сучасны мастацкі тэатр абвясціў забастоўку ў знак пратэсту супраць затрымання тэлевядучага Дзяніса Дудзінскага, а студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта збіралі ў фае подпісы пад петыцыяй да рэктаркі Наталлі Баранавай, з патрабаваннем «адназначнай заявы» у падтрымку патрабаванняў да ўладаў: адстаўка Лукашэнкі; спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у катаваннях; вызваленне ўсіх палітвязняў; правядзенне свабодных выбараў. Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, студэнты пагражаюць пачаць страйк.

Студэнты МДЛУ пагражаюць страйкам / Радыё "Свабода"

Студэнты МДЛУ пагражаюць страйкам / Радыё "Свабода"


Прычым, задушыць гэты страйк — сабе даражэй, бо ўніверсітэты ў Варшаве, Любліне, Познані і іншых польскіх гарадах ужо прымаюць заяўкі ад беларусаў, якія жадаюць працягнуць навучанне ў Польшчы.

У той жа час наладжваецца байкот афіцыйных мерапрыемстваў. Пісьменніца Наталля Батракова ігнаруе Дзень пісьменства (і, можа быць, не яна адна). А хакейны клуб «Ёкерыт» з Фінляндыі не прыляцеў у Мінск для правядзення матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. У «Ёкерыт» палічылі, што лепш страціць ачкі ў КХЛ і атрымаць тэхнічную паразу, чым прылёт хакеістаў у Мінск быў бы расцэнены, як падтрымка Лукашэнкі.

dinamo_jokerit_20190903_bur_tutby_phsl__2954_1.jpg


Прычым, заўзятары «Ёкерыта», фан-клуб «Джокер» абвясціў, што будзе байкатаваць хатнія матчы клуба, калі ён адправіцца ў Мінск. Усё ж фанацкая салідарнасць — вялікая справа!

А сёння а 17-й прадстаўнікі ІТ-індустрыі выйдуць са сваіх офісаў, каб правесці Марш салідарнасці. Яны патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў, правесці новыя выбары і спыніць рэпрэсіі.