Студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта пагражаюць кіраўніцтву страйкам

Студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта 3 верасня збіралі ў фае подпісы пад петыцыяй да рэктаркі Наталлі Баранавай, паведамляе Радыё "Свабода".

Студэнты МДЛУ пагражаюць страйкам / Радыё "Свабода"

Студэнты МДЛУ пагражаюць страйкам / Радыё "Свабода"


У сваёй петыцыі студэнты і супрацоўнікі МДЛУ патрабуюць, каб рэктарка выступіла "з адназначнай заявай" у падтрымку шэрагу патрабаванняў да ўладаў.
Спіс патрабаванняў:
— адстаўка Аляксандра Лукашэнкі;
— спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у катаваннях;
— неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў;
— адстаўка Цэнтрвыбаркаму;
— правядзенне паўторных выбараў.
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, студэнты пагражаюць пачаць страйк.
Да студэнтаў выйшаў прарэктар Уладзімір Пашкевіч. Студэнты запатрабавалі ад яго даць тлумачэнні наконт учорашніх затрыманняў.
euroradio.pl