Фінская каманда «Ёкерыт» не прыляцела ў Мінск. Па палітычных прычынах
Хакейны клуб «Ёкерыт» не прыляцеў у Мінск для правядзення матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. У Фінляндыі палічылі, што прылёт хакеістаў у Мінск цяпер недарэчны і будзе прыраўноўвацца да падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.

Фота Дар'я Буракіна, TUT.BY
У адпаведнасці з пунктам 15 артыкула 29 дысцыплінарнага рэгламенту, "Ёкерыту" залічана тэхнічная параза. Акрамя таго, клубу давядзецца выплаціць штраф. А дзякуючы набраным ачкам "Дынама-Мінск" пакуль становіцца лідарам сваёй канферэнцыі.
У Фінляндыі палічылі, што прылёт хакеістаў у Мінск цяпер недарэчны і будзе прыраўноўвацца да падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
"Мы ўсе бачылі, усё чыталі аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Людзей катуюць, гвалцяць, забіваюць, людзі бягуць з краіны. А фінская хакейная каманда ляціць туды, як быццам нічога не адбываецца. Што ў пэўным сэнсе з'яўляецца падтрымкай Лукашэнкі", — лічыць журналіст Hufvudstadsbladet Філіп Саксен.

Палітычнае пытанне магло паўплываць на падтрымку "Ёкерыта". Фан-клуб "Джокер" па прыкладу сваіх мінскіх сяброў абвясціў, што будзе байкатаваць хатнія матчы клуба, калі ён адправіцца ў Мінск.
"Мы не толькі маем намеру байкатаваць матчы каманды, але і заклікаем астатніх заўзятараў у знак пратэсту адмовіцца ад наведванняў гульняў "Ёкерыта", — сказаў прадстаўнік фан-клуба Раопе Раці. Раней ён заяўляў, што заўзятары згодныя на тэхнічную паразу каманды ў выпадку адмовы ад паездкі ў Беларусь.
Фанатаў падтрымала і Асацыяцыя хакеістаў Фінляндыі, якая заклікае адмовіцца ад спартыўных спаборніцтваў у Беларусі.
Паводле tut.by