У Мінску на Лагойскім тракце затрыманні
Некалькі чалавек былі затрыманыя на Лагойскім тракце — увечары 3 верасня тут праходзіў Ланцуг салідарнасці.
Вясна паведамляе пра мінімум трох затрыманых. Гэта Яўгенія Верамейчык, Багдан Маліноўскі і Аляксей (прозвішча пакуль невядома).
Паводле відавочцаў, Аляксею падчас затрымання каля ГЦ "Норд сіці" распылілі ў твар пярцовы балончык.
Дапоўнена: пазней стала вядома, што Аляксея ўсё ж не затрымалі.
Канал Nexta апублікаваў відэа, як затрымліваюць аднаго з хлопцаў.
Затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Савецкага раёна.