Збітага 12 жніўня падлетка, які быў у коме, дапытаюць у СК па крымінальнай справе
16-гадовага Цімура М., якога прывезлі ў 3-ю дзіцячую бальніцу Мінска з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі, даставілі ва УСК па Мінску. Як распавёў ягоны адвакат Станіслаў Абразей, са спасылкай на словы маладога чалавека старэйшай сястры Цімура, падлетка затрымалі сёння раніцай і адвезлі на допыт у межах арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Ілюстрацыйнае фота
Больш ніякіх абставінаў справы Станіслаў Абразей на гэты момант не ведае, ён тэрмінова выехаў у Мінск да свайго падабароннага. Ён адзначыў, што малады чалавек старэйшай сястры Цімура распавёў, што падлетка затрымалі разам з сястрой сёння раніцай. Цяпер ён у УКБ па Мінску, яго плануюць дапытваць у рамках арт.293 КК (масавыя беспарадкі).
Нагадаем, Цімур М. быў у медыкаментознай коме, яго даставілі ў бальніцу з РУУС з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканін і канечнасцяў, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй.
Паводле tut.by