Студэнты масава пішуць заявы на выхад з БРСМ
У некаторых ВНУ выстройваюцца чэргі жадаючых пакінуць маладзёжную арганізацыю.
Пачатак навучальнага года ў Мінску адзначыўся «Маршам студэнтаў»: яны запатрабавалі спыніць гвалт у краіне і правесці новыя сумленныя выбары.
Марш скончыўся жорсткімі затрыманнямі. У адказ на гэта студэнты сталі масава пісаць заявы на выхад з БРСМ. У студэнцкім тэлеграм-канале “адлічана”, на які падпісана больш за 65 тысяч чалавек, апублікаваныя фатаграфіі: студэнты выстройваюцца ў чарзе, каб падаць заявы на выхад з моладзевай арганізацыі.
«Сапраўды, чарга ёсць, людзі прыходзяць і стаяць, — пацвердзілі ў гутарцы з «Камсамолкай» студэнты БДУІР. — Кожны чакае сваёй чаргі, заявы пакуль прымаюць. Гэта рэальна масавы сыход».
Жадаючыя выйсці з БРСМ сабраліся таксама каля дзвярэй першаснай арганізацыі ў БДУ. Мяркуючы па графіку, паказаным на таблічцы, працаваць яна павінна з 8.45 да 18.00. Аднак дзверы апынулася зачыненымі. Студэнты не разгубіліся: «А працаваць хто будзе?» — напісалі яны на лісце паперы і прымацавалі да дзвярэй.
Паведамляецца, што БРСМ масава пакідаюць студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, здаюць членскія білеты ў БДЭУ і іншых ВНУ краіны.
У БДЭУ кіраўнікі ўніверсітэцкай ячэйкі далі няправільны ўзор заявы. Калі людзі сталі прыносіць пачкі запоўненых бланкаў, ім сталі адмаўляць — нібыта дакумент не адпавядае нарматыву.
Падобная сітуацыя адбылася ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў — там сакратар БРСМ спачатку сказаў, што пэўнай формы заявы для выхаду з арганізацыі няма, а калі студэнты прынеслі заявы, напісаныя ў адвольнай форме, ён адмаўляўся іх прымаць, спасылаючыся, што яны аформленыя няправільна.
Даведка. У праўладнай моладзевай арганізацыі— Беларускім рэспубліканскім Саюзе моладзі — па афіцыйных дадзеных налічваецца 480 тысяч чалавек. Уступны ўнёсак — 2 рублі, перыядычныя членскія ўнёскі для школьнікаў і салдат тэрміновай службы — 1 рубель, для навучэнцаў ССНУ, ПТВ і ВНУ, сельскай працуючай моладзі і беспрацоўнай моладзі — 3 рублі, для гарадской працоўнай моладзі — 4,5 рублі.
«Камсамольская праўда ў Беларусі», пераклад НЧ