Брэсцкія айцішнікі правялі акцыю салідарнасці з пераследаванай уладамі «PandaDoc»
У пятніцу пасля 16-й некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы высокіх
тэхналогій пашыхтаваліся на ўзбочыне вуліцы Маскоўская дня пры
бізнес-цэнтры «Деловой Брест».

Неўзабаве да ланцуга маніфестантаў пад’ехаў “УАЗ-Patriot” Маскоўскага РАУС Брэста. Пасля стандартных і ўжо рытуальных паведамленняў міліцыі пра незаконнасць акцыі і адказнасць за яе людзі разыйшліся.



Нагадаю, у Горадні IT-фірма PandaDoc і яе ўладальнік Сяргей Верамеенка заявілі аб падтрымцы пратэстуючых, у тым ліку супрацлўнікаў сілавых структур, якія вырашаць звольніцца. Некалькі дзён таму ў гарадзенскі офіс фірмы заявіліся супрацоўнікі Дэпартамета фінансавых расследаванняў. У гарадзенскім і менскім офісах фірмы праводзяцца ператрусы.