Каля стэлы пратэставалі айцішнікі. Ёсць затрыманыя (шмат фота)
Сёння прадстаўнікі ІТ-сферы зладзілі пратэст. Часта выйшла і стала ў ланцуг каля Парку высокіх тэхналогій, часта пратэстоўцаў калонамі паступова збіраецца каля стэлы.

У 18 гадзін стэла абнесена загародкай, стаіць 4 байца у зялёным камуфляжы.


На супрацьлеглым баку сабралося каля 50 чалавек з бела-чырвона-белымі сцягамі. Машыны, што праязджаюць, патрымліваюцць пратэстоўцаў сігналамі.




Падышло яшчэ каля 200 чалавек. Яны скандуюць: "Жыве Беларусь".





Калона рушыла ў бок Нямігі.
18.40. Прыехалі 3
буса, з іх выскачылі хлопцы. Хто ў зяленай форме, хто ў цывільным. Але
айцішнікі бегаюць значна лепш — амаль усе перабеглі праз мост і нікога спачатку
затрымаць не атрымалася. Было чуваць, як нехта ў зяленай форме злосна рыкаў
"Ну иди сюда, я табе пакажу трыбунал".
Але потым распачалося паляванне — былі затрыманы некалькі чалавек, якія не
бралі ўдзел у шэсьці. Проста яны стаялі на ўзбярэжнай, калі міма пранесліся
уцякаючыя хлопцы.
Па праспекце ездзяць машыны без нумароў. Людзі ў вопратцы без знакаў адроўнення хапаюць пратэстоўцаў. Відэа затрыманняў на праспекце Пераможцаў, апублікаваў партал tut.by
19.00 Абураныя жанчыны пачалі пытаць у інспектара ДАІ чаму невядомыя ў масках і цывільным крадуць людзей, чаму іх машыны без нумароў і г.д... Інспектар маўчаў, але амаль зараз жа пад'ехалі яшчэ 3 буса.

Жанчыны сышлі, паляванне працягнулася, але ўжо
безвынікова. Усе разышліся. Толькі ля увахода ў метро некалькі жанчын спявалі
"Купалінку"
