50 тысяч гадзін за 38 дзён!

Удзельнікі дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1» датэрмінова дасягнулі галоўнай мэты. Акцыя была разлічаная роўна на 50 дзён — з 23 чэрвеня па 11 жніўня. А гэта значыць, што 50 000 рублёў будуць пералічаны Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям.



954e2033_b0a8_46f6_b80d_bc8cdda0af07.jpeg

Удзельнікі дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM.BY!», якую праводзіць кампанія А1 і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, датэрмінова дасягнулі галоўнай мэты праекта — прысвяціць заняткам спортам 50 000 гадзін. А гэта значыць, што 50 000 рублёў будуць пералічаны Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям.

Разам з тым праект працягваецца, як і барацьба сярод яго ўдзельнікаў за дасягненне найбольшага хронаметражу трэніровак у кожнай з дысцыплін і ў агульным заліку ў цэлым.

Акцыя разлічана роўна на 50 дзён — з 23 чэрвеня па 11 жніўня. Арганізатары запрасілі да ўдзелу ўсіх неабыякавых да бегу, хадзьбы, плавання і веласпорту людзей, кінуўшы ім выклік: ці змогуць яны за гэты час правесці на трэніроўках 100 гадзін — у самы зручны для сябе час і ў свабодным рэжыме, але абавязкова публікуючы вынікі анлайн на платформе 100.a1.by.

— Мы вельмі рады шырокаму водгуку на наш заклік і таму пастаянству, з якім удзельнікі дабрачыннай акцыі дзеляцца вынікамі сваіх трэніровак. Дзякуючы сумесным намаганням пацыенты Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям змогуць атрымаць неабходную фінансавую падтрымку ад А1. Рады адзначыць актыўнасць удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі: кожны ўнёс свой важны ўклад у скарбонку агульнай справы, адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

З 23 чэрвеня да дабрачыннай ініцыятывы ўжо далучыліся больш за 1200 чалавек. Многія з іх правялі ў руху больш за 100 гадзін. Акрамя агульнага заліку, па завяршэнні акцыі будуць падведзены вынікі яшчэ і ў кожнай катэгорыі — бег, плаванне, хадзьба і веласпорт.

Удзельнікі, якія дасягнулі найбольшай колькасці трэніровак у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца — кубак.

Адной з мэтаў дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM.BY!» стала падтрымка нацыянальнай алімпійскай зборнай Беларусі, якая праз пандэмію не змагла прыняць удзел у вырашальных стартах у Токіа гэтым летам.

На ініцыятыву А1 і НАК адгукнуліся многія прафесійныя спартсмены: чэмпіёнка еўрапейскага першынства па плаванні 2019 года Анастасія Шкурдай, чэмпіён свету па веласпорце на трэку Яўген Каралёк, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 2019 года па спартыўнай хадзьбе Дзмітрый Дзюбін і чэмпіёнка еўрапейскага першынства 2018 года па марафоне Вольга Мазуронак.

Важкі ўклад у прасоўванне акцыі і агульны хронаметраж унеслі футбольны клуб БАТЭ, Беларуская федэрацыя плавання, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» і іншыя.

Паводле прэс-рэлізу