Ці выключаць Расію з міжнародных спартыўных спаборніцтваў?

WADA сёння, 9 снежня, разгледзіць пытанне пра выключэнне Расіі з міжнародных спартыўных спаборніцтваў на 4 гады.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES

Панядзелак — важны дзень для расійскага спорту: Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) за сем месяцаў да Алімпіяды ў Токіа павінна вырашыць, ці адхіляць Расію на чатыры гады ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах за допінг, як рэкамендаваў раней Камітэт па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).

Калі WADA падтрымае рэкамендацыю, Расіі будзе забаронена ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа ў наступным годзе, а таксама ў іншых буйных спартыўных спаборніцтвах.

Камітэт таксама настойвае на тым, каб Расіі забаранілі праводзіць у сябе ўжо запланаваныя спартыўныя спаборніцтвы, "за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта немагчыма зрабіць па закону або з практычных меркаванняў", а таксама прапануе ў бліжэйшыя чатыры гады не дапускаць расійскіх спартыўных функцыянераў на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы.

Адначасова прапануецца ўвесці забарону на ўздыманне расійскага сцяга на ўсіх буйных спартыўных спаборніцтвах.

Расія можа абскардзіць рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе.

Паводле ВВС