Пікет у абарону незалежнасці Беларусі адбыўся ў Нью-Ёрку
Беларус Вадзім Васільеў пікетаваў генконсульства Расіі ў Нью-Ёрку.
![Фота са старонкі Вадзіма Васільева ў фэйсбуку Фота са старонкі Вадзіма Васільева ў фэйсбуку](/img/v1/images/78500138_741284499723391_2479894999810965504_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота са старонкі Вадзіма Васільева ў фэйсбуку
«Я не мог застацца ў баку ад беларускага народа, які сёння выйшаў на плошчу змагацца за сваю незалежнасць, на Плошчу Вольных Людзей.Таму я тут, ля расійскай амбасады ў Нью-Ёрку, каб выказаць свой пратэст», — напісаўВадзім Васільеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«"Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе". Гэта апошнія словы перад смерцю Кастуся Каліноўскага, які жыццё аддаў за Свабоду Беларусі. А сёння антынародны рэжым на чале з Лукашэнкам спрабуе на нас накінуць рускае ярмо», — дадаў актывіст.