Пасля футбольнага матчу ў Расіі затрыманыя 15 заўзятараў, бо крычалі «Жыве Беларусь!»

Адвакат Леанід Салаўёў распавёў, што прычынай затрымання сталі воклічы "Жыве Беларусь!" падчас матчу ЦСКА – «Тамбоў» . Заўзятарам пагражае штраф і забарона наведваць стадыёны.

Заўзятары ЦСКА. Фота ТАСС

Заўзятары ЦСКА. Фота ТАСС


Пасля матчу другога тура Цінькофф—Расійскай прэм'ер-лігі ЦСКА — "Тамбоў" (2:1) у суботу, 15 жніўня, затрыманыя не менш за 15 заўзятараў армейскай каманды, ім пагражае грашовы штраф і забарона наведвання стадыёна за крычалкі пра Беларусь.

Пра гэта ТАСС распавёў адвакат Леанід Салаўёў, які аказвае прававую дапамогу заўзятарам.

"Цяпер да мяне звярнуліся не менш за 15 чалавек па дапамогу. Ім інкрымінуюць артыкул 20.31 КААП РФ (Парушэнне правіл паводзін гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў) і пагражае грашовы штраф ды забарона наведваць стадыёны на некаторы час", — сказаў адвакат.


Паводле адваката, прычынай затрымання сталі воклічы: "Жыве Беларусь!". Іх заўзятара чырвона-сініх сталі скандаваць пасля таго, як беларускі нападнік ЦСКА Ілля Шкурын забіў другі гол у браму "Тамбова".

Беларускі футбаліст Ілля Сяргеевіч Шкурын у пачатку 2020 года перайшоў у ЦСКА. 15 жніўня ён заявіў у сваім інстаграм, што адмаўляецца гуляць за зборную Беларусі, "пакуль дзейнічае рэжым Лукашэнкі".

"У паліцыі расцанілі гэтыя крычалкі як палітычны лозунг і затрымалі заўзятараў", — сказаў Салаўёў.

Паводле ТАСС, meduza.io