Вераніка Цапкала з дзецьмі выехалі ва Украіну

Але не без перашкодаў. Дагэтуль адну з «трох грацый», жонку ўдзельніка выбарчай кампаніі Валерыя Цапкала пратрымалі на мяжы больш за 7 гадзін.

Вераніка і Валерый Цапкала

Вераніка і Валерый Цапкала


Каля трох ночы Валерый Цапкала размясціў у сваім тэлеграм-канале наступнае паведамленне:
«Зараз трэцяя гадзіна раніцы! Мая жонка з дзецьмі знаходзіцца на расійска-ўкраінскай мяжы! Пункт пераходу Троебортное! Яе трымаюць ужо больш за дзве гадзіны з двума маленькімі дзецьмі на расійским баку. Яе вярнулі назад ужо пасля таго як паставілі штамп і яна наблізілася да нейтральнай паласы. Разглядаю гэта як адкрыты ціск на мяне праз маю жонку і маіх дзяцей з-за маёй палітычнай пазіцыі».
Пасля таго, як інфармацыя пра ціск на Вераніку Цапкалу з'явілася ў беларускіх, расійскіх ды украінскіх СМІ, яе з дзецьмі ўсё ж прапусцілі і дазволілі выехаць да мужа.