Дваццаць фактаў пра Статут ВКЛ 1588 года
427 гадоў таму, 28 студзеня 1588 года, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў прывілей канцлеру ВКЛ Льву Сапегу на права друкаваць трэцюю рэдакцыю літоўскага Статута. Гэты
дакумент, які так і застаўся ў гісторыі пад назвай «Статут 1588 года», стаўся галоўным законам Княства на стагоддзі і адначасова адным з найлепшых у свеце кодэксаў феадальнага
права. Паколькі, я упэўнены, большасць чытачоў ведае, што гэта за Статут, я не буду падрабязна расказваць пра працэс яго стварэння — лепш згадаем некалькі цікавых фактаў пра яго.
Калі вы іх не ведалі, добра — значыць, мае намаганні не дарэмныя. Калі ведалі — яшчэ лепш, заўсёды прыемна пісаць для адукаванай аўдыторыі.