У Горадні ўлады хочуць стварыць музей ВКЛ
Музей ВКЛ можа размясціцца ў цэнтры горада ў будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва на плошчы Тызенгаўза, пабудаваным ў другой палове XVIII стагоддзя.
![belarus_grodno_hrodna_farny_catholic_church_.jpg belarus_grodno_hrodna_farny_catholic_church_.jpg](/img/v1/news/full/belarus_grodno_hrodna_farny_catholic_church_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта заявіў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён адзначыў, што аналагаў такому музею пакуль няма ў нашай краіне, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама адзначыў, што магчымасць стварэння музея Вялікага княства Літоўскага абмяркоўваецца разам з літоўскімі калегамі (напрыклад, з мэрам Друскінінкая). Яго з'яўленне ў Горадні не толькі прыцягне турыстаў, але і станоўча паўплывае на імідж горада, лічыць Мечыслаў Гой.
У будынку былога архіва, акрамя музея, могуць стварыць кафэ, шматлікія залы і нават падземны кіназала на 200 месцаў.