«Легенда Грунвальду» — фільм да гадавіны Грунвальдзкай бітвы (поўнае відэа)
15 ліпеня — гадавіна бітвы пад Грунвальдам. Грунвальд — гэта адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Яна абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсе прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы.

Ян Матэйка. Бітва пад Грунвальдам
Ваенныя ды палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сённяшняга працягваецца спрэчка, хто насамрэч камандаваў аб’яднанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістар, наколькі вялікімі былі арміі.
Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Расповед вядуць польскія гісторыкі Генрык
Самсановіч і Роман Тромба, а таксама гісторыкі з Нямеччыны і Літвы.
З беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.