«Апошнія грамадзяне ВКЛ» у Нацыянальнай бібліятэцы — 11 ліпеня
11 ліпеня а 12-й ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі запрацуе выстава літоўскага фатографа Альгімантаса Александравічуса «Апошнія грамадзяне ВКЛ».
© www.bernardinai.lt
Фотамастак Альгімантас Александравічус шукаў памяткі колішняй велічы Вялікага Княства Літоўскага на абшарах Беларусі, Літвы і Украіны. У яго аб’ектыў трапілі сляды, якія пакінулі пры жыцці Адам Міцкевіч і Чэслаў Мілаш, якія лічылі сябе апошнімі грамадзянамі гэтай дзяржавы і працягвалі шляхецкія і грамадзянскія традыцыі ВКЛ.
Аўтар шырока ахапіў месцы жыхарства Адама Міцкевіча ад роднага фальварка Завоссе да вучобы ў Наваградку і Вільні, ад выкладання ў Коўне да парыжскага выгнання.
Альгімантас Александравічус у 2003 годзе быў прызнаны лепшым у Еўропе партрэтыстам, у 2011-м — лепшым партрэтыстам краінаў Балтыі. У 2013 годзе перамог на Міжнароднай выставе фатаздымкаў Žirgas fotografijoje.