
"Акрамя традыцыйнага польскага нумара мы рыхтуем да друку і беларускамоўны варыянт часопіса, дзе на 96 старонках паспрабуем наблізіць для чытача не толькі саму бітву, але і эпоху ды важных постацяў таго часу", — кажа галоўны сакратар часопіса Багуслаў Кубіш.
— Тут будуць толькі матэрыялы, прысвечаныя Воршы і гэтай эпосе. Нумар павінен з’явіцца ў продажы ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Польшчы. Будзе таксама распаўсюджвацца ў Беларусі, бо беларускую версію замовіў Польскі інстытут у Менску. Адбудуцца сустрэчы ў Менску, Віцебску, і хіба яшчэ ў трэцім месцы, у якім гэты нумар будзе прэзентаваны.
Беларуская версія ілюстраванага часопіса „Mówią Wieki” пабачыць свет пасля 10-га верасня. Беларускамоўную версію часопіса замовіў Польскі інстытут у Менску.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя