Канстанцін Астрожскі аглядаў сваё войска (фотарэпартаж)
У паркавым масіве адбылася тэатралізаваная пастаноўка агляду войска Канстанцінам Астрожскім, якую арганізаваў мастак Мікола Купава. Інсцэніроўка прымеркаваная да 500-годдзя Аршанскай бітвы.
У латах Канстанціна Астрожскага — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы Алег Гарбуз. Перадаць подых тых далёкіх часоў дапамагалі ўдзельнікі ваенна-гістарычнага клубу “Секерж” і музыка Стась Багданаў.