Літва святкуе ўгодкі каранацыі Міндоўга
Літва сёння, 6 ліпеня, святкуе 760-я ўгодкі каранацыі вялікага князя Міндоўга (1253 год), які запачаткаваў Літоўска-беларускую дзяржаву.
У Беларусі на афіцыйным узроўні святы, звязаныя з ВКЛ, не адзначаюцца.
Сёння, а 21-й гадзіне літоўцы усяго свету ўжо пяты раз будуць выконваць «Нацыянальную песню».
Спачатку яе пачнуць выконваць у Новай Зеландыі, у суботу ўвечары, «Нацыянальная песня» праляціць над Аўстраліяй, Расіяй, Грузіяй, Турцыяй, а потым дойдзе да Літвы. З Літвы яе выкананне падхопяць Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Гавайскія выспы, Аргенціна і ЗША.
«Падарожжа «Нацыянальнай песні» а свеце — гэта дзве кранальныя хвіліны, у час якіх літоўцы усяго свету ў адзін і той жа час выконваюць гімн
краіны.
«Мне не даводзілася чуць, каб у свеце быў нейкі аналаг выканання гімна», — сказаў кіраўнік ініцыятывы Раймундас Даўбарас.
Гімн будуць выконваць літоўскія абшчыны ў больш чым 20 месцах свету. У Вільні літоўцы збяруцца на плошчы Кудзіркі, у Каўнасе — ля замка.