11 тысяч навукоўцаў і эколагаў заявілі аб надзвычайнай сітуацыі з кліматам на Зямлі
11 тысяч навукоўцаў і эколагаў выпусцілі зварот і даклад пад загалоўкам «Папярэджанне вучоных свету пра кліматычную надзвычайную сітуацыю». Яна апублікаваная ў брытанскім навуковым часопісе BioScience ў раздзеле «Меркаванні».
Зямля ўжо знаходзіцца ў «надзвычайнай кліматычнай сітуацыі», гаворыцца ў звароце, прымеркаваным да 40-годдзя першай Сусветнай кліматычнай канферэнцыі ў Жэневе ў 1979 годзе. «Кліматычны крызіс наступіў і пагаршаецца хутчэй, чым чакала большасць навукоўцаў. Ён аказаўся больш сур'ёзным, чым чакалася, і пагражае прыродным экасістэмам і лёсу чалавецтва», — заявілі аўтары звароту.
Яны заклікалі ўсталяваць кантроль за «ключавымі індыкатарамі» прычын і наступстваў змены клімату, уключыўшы ў іх лік рост насельніцтва, спажыванне мяса, знікненне зялёнага покрыва, спажыванне энергіі і яшчэ шэраг паказчыкаў.
Аўтары таксама заявілі, што кліматычны крызіс цесна звязаны з празмерным спажываннем, уключаючы, да прыкладу, імклівы рост пасажырскіх авіяперавозак. Вынікам стала павышэнне тэмпературы сушы і акіяна, павышэнне ўзроўню мора і экстрэмальныя пагодныя з'явы, што пачасціліся, гаворыцца ў звароце.
Вядучым сааўтарам звароту стаў прафесар Уільям Рыпл з Арагонскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2017 годзе ён жа быў ініцыятарам звароту аб небяспецы забруджвання планеты і масавым знікненні дзікіх відаў на Зямлі. Яго падпісалі больш за 15 тысяч навукоўцаў. Зварот быў апублікаваны ў якасці працягу ліста навукоўцаў ад 1992 года аб знікненні азонавага пласта, лясоў, чыстай вады і глебы на планеце.
meduza.io