Францыя абвясціла надзвычайнае кліматычнае становішча
Згодна з новым кліматычным законам, які ўступіў у дзеянне ў Францыі, ў 2022 годзе ў краіне павінны быць зачыненыя апошнія вугальныя электрастанцыі.
У Францыі ўступіў у сілу закон аб энергетыцы і клімаце, які ўстанаўлівае «экалагічнае і кліматычнае надзвычайнае становішча» і прадугледжвае меры па дасягненню вугляроднай нейтральнасці краіны да 2050 года. Тэкст гэтага закона апублікаваны ў суботу, 9 лістапада, у французскім анлайн-выданні.
Згодна з законам, Францыя павінна будзе да 2030 года зменшыць спажыванне выкапнёвага паліва на 40 адсоткаў (а не на 30, як планавалася раней). Акрамя таго, ў 2022 годзе ў краіне павінны быць зачыненыя апошнія вугальныя электрастанцыі. Пры гэтым памяншэнне сектара атамнай энергетыкі на 50%, раней запланаванае на 2025 год, перанесена на 2035 год, адзначае французскі вяшчальнік RFI.
Акрамя таго, закон прадугледжвае актыўнае пашырэнне біягазавай энергетыкі і паступовую праграму абнаўлення энергазабеспячэння жылога сектара ў Францыі. Плануецца, што ў краіне будзе штогод праводзіцца ацэнка энергаспажывання жылых памяшканняў і кошту рамонту тых з іх, якія спажываюць занадта шмат цяпла.
Канчатковая рэдакцыя кліматычнага закона была прынятая Нацыянальным сходам 26 верасня, пасля таго, як Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (МГЭЗК) 8 жніўня 2019 года апублікавала справаздачу пра катастрафічныя наступствы зменаў клімату.
dw.com